Італьянская праблема: з пляжаў зьнікае пясок
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.04.2018 17:34
                    
                                 
                
                
                    Навукоўцы падлічылі, што кожны турыст міжволі забірае з сабой 93 грамы пяску.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Італьянскі камітэт па навуковых дасьледаваньнях заняўся пытаньнем, якое ўсплывае кожнае лета – гэта зьніканьне пяску з пляжаў. Навукоўцы падлічылі, што кожны турыст міжволі забірае з сабой 93 грамы пяску, які прыліпае да адзеньня, купальніка, абутку і ручніка.
Менавіта ў выніку гэтага, па меркаваньні дасьледнікаў, з пляжаў зьнікае вялікая частка пяску. Менш пяску выносяць у бутэльках або пакетах, як сувэнір. Дарэчы, у многіх месцах, асабліва ў Сардзініі, гэта строга забараняецца і караецца вялікімі штрафамі, нагадвае газэта «La Repubblica».
Хоць гэтая справа можа здавацца трывіяльнай, то ўсё ж гэта зьяўляецца сур'ёзнай праблемай ва ўсіх прыбярэжных гарадах, асабліва на самых прыгожых пляжах, якія славяцца надзвычай дробным і белым пяском.
Мясцовыя ўлады выспы Эльба ў Таскане яшчэ перад пачаткам курортнага сэзону бʼюць трывогу. Там самай вялікай праблемай зьяўляецца стан пляжу Лаконія, які турысты ўсё больш масава наведваюць і забіраюць з сабой дробны, як пыл, пясок. Падлічана, што наведвальнікі пляжа выпадкова выносяць 86 тон пяску ў год.
Для таго, каб спыніць гэтую зьяву, італьянскія ўлады разглядаюць магчымасьць усталяваньня драўляных масткоў. Ідучы па іх да выхаду з пляжа, турысты пазбавяцца ад пясчынак, якія затрымаліся ў іх вопратцы і рэчах.
яс