Logo Polskiego Radia
Print

У польскім Плоцку адкрылі першую дабрачынную краму

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 19.04.2018 17:02
Сюды можна аддаць непатрэбныя рэчы, а грошы ад продажу пойдуць на дапамогу бедным людзям.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Плоцку, як паведамляе Эвэліна Стэфаньска, карэспандэнт Gazety Wyborczej, адкрылася першая дабрачынная крама. Сюды можна аддаць непатрэбныя вам рэчы, а грошы ад продажу пойдуць на дапамогу людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі.

Такога тыпу крам у Польшчы ўжо каля 20. Але толькі плоцкая будзе трымацца выключна на працы валянтэраў.

Многія жыхары гораду дапамагалі мэбляваць краму. Прычым рабілі гэта або дарма, або за невялікую плату.

Купіць тут можна адзеньне, абутак, кнігі, цацкі, рукадзельле.

Gazeta Wyborcza/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт