Ці пажылыя кіроўцы павінны абавязкова абсьледавацца?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.04.2018 15:19
ЭЗ плянуе ўвесьці рэгулярныя мэдычныя абсьледаваньні сталых кіроўцаў.
foto: www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
Спэцыялісты, якія займаюцца тэмай бясьпекі дарожнага руху, прапануюць польскім уладам увесьці дапаўненьні ў правілы дарожнага руху, якія датычыць выдачы правоў кіроўцы пажылым асобам. У гэтым жа напрамку ідуць чыноўнікі Эўрапейскага Зьвязу, якія плянуюць увесьці абавязковыя рэгулярныя мэдычныя абсьледаваньні кіроўцаў, якім больш за 60 гадоў. Зьмены маглі б пачаць дзейнічаць яшчэ ў гэтым годзе, пра іх паведамляе выданьне «Rzeczpospolita».
У Польшчы старэйшым кіроўцам няма патрэбнасьці праходзіць адмысловыя абсьледаваньні, хаця рэгулярна адбываюцца інфармацыйныя акцыі, якія нагадваюць сталым асобам пра наступныя рэкамэндацыі спэцыялістаў: правяраць час ад часу свае ўменьні і навыкі, прахадзіць мэдычныя аналізы, запісвацца на курсы, якія павышаюць кваліфікацыю кіроўцы. Паводле статыстыкі, пажылыя кіроўцы (старэйшыя за 60 г.) выклікаюць каля 10% усіх дарожна-транспартных здарэньняў у Польшчы.
Каля паловы такіх аварый адбываецца на скрыжаваньнях дарог. Самы цяжкі і небясьпечны манэўр для пажылых кіроўцаў – гэта левы паварот і разварот.
У сталым узросьце назіраецца як правіла пагаршэньне слыху і зроку, людзі горш бачаць пры дрэнным асьвятленьні, ім цяжэй ацаніць адлегласьць і хуткасьць, пагаршаецца час рэакцыі і каардынацыя руху.
Rzeczpospolita/нг