Саляная шахта „Вялічка”(ФОТА)
Шахта „Вялічка” – адзін з найбольш каштоўных помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў Польшчы.
Саляная шахта „Вялічка” ля Кракава - адзін з найбольш каштоўных помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў Польшчы. У гэтым месцы соль дабывалі з XIII па XX стагодзьдзе. Шахта складаецца з калідораў і заляў, разьмешчаных на некалькіх падземных паверхах. Іх даўжыня агулам складае каля 200 кілямэтраў. Аднак для турыстаў даступная толькі частка зь іх.
Паклады солі, якую дабывалі на шахце „Вялічка”, былі ўтвораныя каля 15 мільёнаў гадоў таму й адносяцца да міяцэнскай фармацыі. Іх пачалі эксплёатаваць у 80-х гадах XIII стагодзьдзя. Выгадныя горна-геалягічныя ўмовы, просты доступ да саляных залежаў прывялі да хуткага разьвіцьця шахты і ўзьнікненьня гарняцкага паселішча, якому ў 1290 годзе былі нададзеныя гарадзкія правы.
Шахта ў Вялічцы была ўласнасьцю польскіх каралёў і давала на той час больш за 30% прыбыткаў у дзяржаўную казну.
Мэханізацыя здабычы павялічыла аб’ёмы вытворчасьці й прыбытку, а таксама прычынілася да паглыбленьня шахты. Аднак немалое значэньне мела палітыка тагачасных уладароў Польшчы. З мэтай паляпшэньня сваёй фінансавай сытуацыі, польскія каралі неаднойчы перадавалі шахту ў арэнду, а драпежніцкае гаспадараньне прыводзіла да яе спусташэньня.
Да XVI стагодзьдзя праца на салянай шахце ў Вялічцы мела сэзонны характар. Пазьней соль пачалі здабываць бесьперапынна.
У часы караля Жыгімонта ІІІ адбыўся росквіт шахты ў Вялічцы, між іншым, дзякуючы працаўладкаваньню замежных інжынэраў. Напрыклад, перадача кіраваньня шахтай саксонскім прадпрымальнікам у XVІІІ стагодзьдзі апрача ўвядзеньня новых тэхнічных рашэньняў прывяла да ўзьнікненьня ў падземных залях выключных твораў мастацтва. Дзякуючы гэтаму „Вялічка” стала сусьветнавядомай.
Лекавыя ўласьцівасьці солі былі заўважаныя яшчэ ў XVI стагодзьдзі. У XV стагодзьдзі саляную шахту «Вялічка» пачалі паказваць першым турыстам.
У 1976 годзе шахта ў Вялічцы была ўнесеная ў нацыянальны рэестар гістарычных помнікаў, два гады пазьней - у сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У 1989 годзе з-за праблемаў зь вільготнасьцю шахту ўнеслі ў Сьпіс сусьветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, зь якога яна была выдаленая ў 1998 годзе. З 1994 году шахта „Вялічка” таксама зьяўляецца помнікам гісторыі Польшчы. Прамысловая здабыча солі ў шахце ў Вялічцы была спыненая ў 1996 годзе.
У 2007 годзе ў рэйтынгу газэты „Rzeczpospolita” саляная шахта ў Вялічцы была прызнана адным зь сямі цудаў Польшчы з найбольшай колькасьцю галасоў. Па сёньняшні дзень яна карыстаецца нязьменнай папулярнасьцю, як сярод польскіх, так і замежных турыстаў.
Падземны турыстычны маршрут шахты „Вялічка” быў заснаваны напрыканцы XVII і пачатку XIX стагодзьдзяў. Кожны год калідоры й камэры шахты, разьмешчаныя на глыбіні ад 64 і 135 мэтраў, наведвае каля мільёна турыстаў. Дарэчы, 2017 год аказаўся рэкордным, калі гаворка ідзе пра колькасьць турыстаў. Летась шахту наведалі больш за 1 мільён 700 тысяч гасьцей з 200 краінаў сьвету.
Экскурсія па шахце доўжыцца ад 2 да 3 гадзінаў. На выбар ёсьць некалькі маршрутаў. Яны маюць розны характар, напрыклад, чыста турыстычны, рэлігійны, прыстасаваны для інвалідаў ці адмыслова падрыхтаваны для дзяцей. Па некаторых маршрутах турысты павінны пераадолець каля 800 прыступак. Частка маршруту прыстасаваная для інвалідных калясак.
У падземных залях і калідорах кожны год арганізоўваецца больш за 400 рознага роду культурніцкіх мерапрыемстваў, напрыклад, канцэртаў, выставаў, паказаў моды і г.д.
Адна з найбольш вядомых і прыгажэйшых капліцаў у шахце - гэта несумненна створаная ў 1896 годзе Капліца Сьвятой Кінгі. Сьвятая Кінга, апякунка солездабыўцаў у Польшчы, была кананізаваная Папам рымскім Янам Паўлам ІІ падчас аднаго зь яго паломніцтваў у Польшчы. У капліцы знаходзяцца мошчы сьвятой. Капліца разьмешчаная на глыбіні 101 мэтра. У ёй апрача мноства скульптураў на рэлігійную тэматыку разьмешчаная саляная копія „Таемнай вячэры” Леанарда да Вінчы.
Капліцу асьвятляюць унікальныя жырандолі з саляных крышталяў. Усе саляныя скульптуры й алтар створаныя вядомым польскім скульптарам Станіславам Анёлам (Stanisław Anioł) й шахцёрам Юзэфам Маркоўскім (Józef Markowski). З 1999 году ў капліцы знаходзіцца помнік Папу рымскаму-паляку.
аз
Саляная шахта „Вялічка” ля Кракава - адзін з найбольш каштоўных помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў Польшчы. У гэтым месцы соль дабывалі з XIII па XX стагодзьдзе. Шахта складаецца з калідораў і заляў, разьмешчаных на некалькіх падземных паверхах. Іх даўжыня агулам складае каля 200 кілямэтраў. Аднак для турыстаў даступная толькі частка зь іх.
Паклады солі, якую дабывалі на шахце „Вялічка”, былі ўтвораныя каля 15 мільёнаў гадоў таму й адносяцца да міяцэнскай фармацыі. Іх пачалі эксплёатаваць у 80-х гадах XIII стагодзьдзя. Выгадныя горна-геалягічныя ўмовы, просты доступ да саляных залежаў прывялі да хуткага разьвіцьця шахты і ўзьнікненьня гарняцкага паселішча, якому ў 1290 годзе былі нададзеныя гарадзкія правы.
Саляная шахта „Вялічка”. Photo: JacekAbramowicz/pixabay.com/CC0 Public Domain
Шахта ў Вялічцы была ўласнасьцю польскіх каралёў і давала на той час больш за 30% прыбыткаў у дзяржаўную казну. Мэханізацыя здабычы павялічыла аб’ёмы вытворчасьці й прыбытку, а таксама прычынілася да паглыбленьня шахты. Аднак немалое значэньне мела палітыка тагачасных уладароў Польшчы. З мэтай паляпшэньня сваёй фінансавай сытуацыі, польскія каралі неаднойчы перадавалі шахту ў арэнду, а драпежніцкае гаспадараньне прыводзіла да яе спусташэньня.
Да XVI стагодзьдзя праца на салянай шахце ў Вялічцы мела сэзонны характар. Пазьней соль пачалі здабываць бесьперапынна.
У часы караля Жыгімонта ІІІ адбыўся росквіт шахты ў Вялічцы, між іншым, дзякуючы працаўладкаваньню замежных інжынэраў. Напрыклад, перадача кіраваньня шахтай саксонскім прадпрымальнікам у XVІІІ стагодзьдзі апрача ўвядзеньня новых тэхнічных рашэньняў прывяла да ўзьнікненьня ў падземных залях выключных твораў мастацтва. Дзякуючы гэтаму „Вялічка” стала сусьветнавядомай.
Саляная шахта „Вялічка”. Photo: sebo106/pixabay.com/CC0 Public Domain
Лекавыя ўласьцівасьці солі былі заўважаныя яшчэ ў XVI стагодзьдзі. У XV стагодзьдзі саляную шахту «Вялічка» пачалі паказваць першым турыстам.
У 1976 годзе шахта ў Вялічцы была ўнесеная ў нацыянальны рэестар гістарычных помнікаў, два гады пазьней - у сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У 1989 годзе з-за праблемаў зь вільготнасьцю шахту ўнеслі ў Сьпіс сусьветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, зь якога яна была выдаленая ў 1998 годзе. З 1994 году шахта „Вялічка” таксама зьяўляецца помнікам гісторыі Польшчы.
Прамысловая здабыча солі ў шахце ў Вялічцы была спыненая ў 1996 годзе.
У 2007 годзе ў рэйтынгу газэты „Rzeczpospolita” саляная шахта ў Вялічцы была прызнана адным зь сямі цудаў Польшчы з найбольшай колькасьцю галасоў. Па сёньняшні дзень яна карыстаецца нязьменнай папулярнасьцю, як сярод польскіх, так і замежных турыстаў.
Саляная шахта „Вялічка”. Photo: erwinbauer/pixabay.com/CC0 Public Domain
Падземны турыстычны маршрут шахты „Вялічка” быў заснаваны напрыканцы XVII і пачатку XIX стагодзьдзяў. Кожны год калідоры й камэры шахты, разьмешчаныя на глыбіні ад 64 і 135 мэтраў, наведвае каля мільёна турыстаў. Дарэчы, 2017 год аказаўся рэкордным, калі гаворка ідзе пра колькасьць турыстаў. Летась шахту наведалі больш за 1 мільён 700 тысяч гасьцей з 200 краінаў сьвету.
Экскурсія па шахце доўжыцца ад 2 да 3 гадзінаў. На выбар ёсьць некалькі маршрутаў. Яны маюць розны характар, напрыклад, чыста турыстычны, рэлігійны, прыстасаваны для інвалідаў ці адмыслова падрыхтаваны для дзяцей. Па некаторых маршрутах турысты павінны пераадолець каля 800 прыступак. Частка маршруту прыстасаваная для інвалідных калясак.
У падземных залях і калідорах кожны год арганізоўваецца больш за 400 рознага роду культурніцкіх мерапрыемстваў, напрыклад, канцэртаў, выставаў, паказаў моды і г.д.
By Cezary p z polskojęzycznej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=2810301