Палякі ахвотна размаўляюць па тэлефоне нават за мяжой
Польскія падарожныя – рэкардсмэны па даўжыні размоваў у эўразьвязаўскім роўмінгу.
Палякі – гэта рэкардсмэны, калі гаворка ідзе пра колькасьць і даўжыню размоваў па тэлефоне, праведзеных у роўмінгу ў Эўразьвязе. З чэрвеня па верасень яны выгаварылі ў роўмінгу ажно два мільярды хвілінаў, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Пасьля таго, як у чэрвені 2017 году ў сілу ўвайшло правіла „roam like at home”, то бок на тэрыторыі Эўразьвязу былі ліквідаваныя дадатковыя аплаты за званкі ў Польшчу, польскія падарожныя карысталіся тэлефонамі часьцей, чым годам раней.
Газэта прэзэнтуе дадзеныя, сабраныя эўразьвязаўскім агенцтвам, якое аб’ядноўвае рэгулятараў тэлекамунікацый (Body of European Regulators for Electronic Communications, BEREC). Яны паказваюць, як выпадаюць палякі ў параўнаньні зь іншымі дзяржавамі-членамі ЭЗ.
Аказваецца, што палякі лідзіруюць па працягласьці тэлефонных размоваў. У трэцім квартале 2017 году ў рамках роўмінгу ЭЗ яны размаўлялі ажно 2 мільярды хвілін, зь якіх амаль мільярд хвілін складалі ўваходныя званкі, а другі мільярд - ініцыяваныя імі размовы.
Для параўнаньня, брытанцы ў рамках роўмінгу ЭЗ размаўлялі агулам 891 мільён хвілінаў, а немцы - 885 мільёнаў хвілінаў. У сваю чаргу рэкордна мала ў рамках роўмінгу ЭЗ размаўлялі швэды, то бок толькі 150 мільёнаў хвілін, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз