Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль стаў ахвярай уласнай правакацыі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.03.2018 11:39
Дзеўчын з эскорт агенцтва прыслалі да Навальнага, а сьледзтва закранула таксама выбары ў ЗША.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Public Domain

Выданьне «Sieci» нагадвае пра падзею, якая адбылася ў верасьні мінулага году ў Маскве. У выбарчы штаб Аляксея Навальнага ўварвалася група скупа апранутых жанчын. Гэта была чарговая правакацыя супраць Навальнага, які зьбіраўся быць канкурэнтам Уладзіміра Пуціна. Людзі Навальнага выгналі дзеўчын і праверылі, хто іх прыслаў. Аказалася, што група жанчын была чымсьці накшталт эскорт агенцтва, якое, акрамя звычайных у гэтай галіне паслуг, прапануе таксама палітычныя правакацыі. Іх нефармальнай лідаркай зьяўляецца беларуска з Бабруйска, якая называе сябе Насьця Рыбка.

Адсочваючы яе профіль на Інстаграме, людзі Навальнага знайшлі здымкі, зробленыя на яхце ў кампаніі алігарха Алега Дэрыпаскі ды іншага мужчыны. Быў таксама фільм, на якім яны размаўляюць пра выбары ў ЗША, гучыць у ім прозьвішча Вікторыі Нуланд, чыноўніцы з дзярждэпартамэнту.

Раптам скандал нораваў атрымаў іншы характар. Таямнічым суразмоўцам Дэрыпаскі аказаўся віцэ-прэм’ер Сяргей Прыходзька. А што тут супольнага з Амэрыкай? Дэрыпаска быў абвінавачаны амэрыканскімі СМІ ў тым, што ён перадаў мільёны даляраў Полу Манафорту, лабісту, які падтрымліваў Дональда Трампа. За грошы Манафорт павінен быў прадставіць Дэрыпаску тайныя зьвесткі на тэму выбараў у ЗША. Той у сваю чаргу падзяліўся імі з Прыходзькам, які перадаў іх далей у Крэмль. А ўсё гэта зьняла беларуская прастытутка і зьмясьціла ў сеціва.

Крэмль афіцыйна маўчыць. Здаецца, што ён стаў ахвярай уласнай правакацыі.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт