Logo Polskiego Radia
Print

Японія падымае ўзрост выхаду на пэнсію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.02.2018 15:49
Павышэньне пэнсійнага ўзросту зьяўляецца неабходнасьцю ў краіне, якая старэе найхутчэй у сьвеце.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: buffalobrian/pixabay.com/CC0 Public Domain

Японія падымае ўзрост выхаду на пэнсію да 70 гадоў. Цяпер японцы могуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьце 60 гадоў. Калі яны прадоўжаць сваю актыўнасьць на рынку працы да 65 гадоў, то атрымаюць вышэйшую пэнсію. Скарачэньне колькасьці працоўнай сілы, рост сацыяльных выдаткаў і зьмяншэньне колькасьці падаткаплатнікаў прымушае ўрад шукаць новыя рашэньні. Ад гэтага залежыць будучыня 127 мільёнаў грамадзян Японіі, у якой нараджаецца ўсё менш дзяцей, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Паводле адмыслоўцаў, цягам 40 гадоў колькасьць японскага насельніцтва скароціцца да 88 мільёнаў чалавек. У той жа час расьце колькасьць доўгажыхароў.

Краіна ўзыходзячага сонца старэе імкліва, ужо цяпер там пражывае рэкордная колькасьць стагодкаў. Паводле прагнозаў, у 2065 годзе грамадзяне, якім больш за 65 гадоў, будуць складаць 40% насельніцтва, цяпер гэта 28%. Аднак японцы ня хочуць прымаць мігрантаў. У гэткай сытуацыі адзіным выхадам зьяўляецца павышэньне пэнсійнага ўзросту й актывізацыя пажылых людзей.

Адмоўная дэмаграфічная сытуацыя прычыняецца да сур’ёзных праблемаў на рынку працы. Паводле Міжнароднага валютнага фонду, адсутнасьць працоўнай сілы ставіць пад сумнеў амбіцыйны эканамічны пляны прэм’ера Сіндзо Абэ. Кіраўнік японскага ўраду, які хоча даць імпульс эканоміцы, пастаянна заклікае пажылых японцаў працаваць даўжэй, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Японія падымае ўзрост выхаду на пэнсію да 70 гадоў

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт