Logo Polskiego Radia
Print

Многія палякі аддаюць дзяцей у недзяржаўныя школы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.02.2018 16:46
Найлепшыя прыватныя школы карыстаюцца вялікім попытам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Варшаве ствараецца ўсё больш недзяржаўных школ. У мінулым годзе гарадзкія ўлады зарэгістравалі 10 новых базавых школ і 9 ліцэяў – піша «Gazeta Wyborcza». Напрыклад, маці вучня сёмага клясу кажа, што яна лепш заплаціць за прыватны ліцэй, чым рызыкаваць, што сын трапіць у вучылішча. Існуе верагоднасьць, што яе сын не атрымае месца ў публічным ліцэі. Вучні сёмых клясаў цяпер у найгоршай сытуацыі, паколькі праз год яны будуць змагацца за месца ў ліцэях з выпускнікамі трэціх клясаў гімназій у выніку рэформы сыстэмы адукацыі.

Аднак ня толькі бацькі падлеткаў разважаюць магчымасьць запісаць сына ці дачку ў недзяржаўную школу. Рашэньне прымаюць бацькі нават зусім маленькіх дзяцей, якім па два-тры гады, паколькі найлепшыя прыватныя школы карыстаюцца вялікім попытам. Некаторыя прыватныя школы праводзяць адбор кандыдатаў, ладзяць праверку іх узроўню падрыхтоўкі да вучобы ў першым клясе.

Жыхары Варшавы могуць перабіраць у недзяржаўных школах. Тут працуе 65 ліцэяў (у тым ліку для дарослых) і 131 базавая школа. Ёсьць канадзкія, амэрыканскія, дзьвюхмоўныя, міжнародныя, хрысьціянскія, каталіцкія ды іншыя. У адным з раёнаў сталіцы ёсьць нават мінішкола, якую заснавалі чатыры сям’і, якія былі ўжо стомленыя «пастаяннымі зьменамі ў сыстэме адукацыі». У школе вучыцца менш за 20 вучняў.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт