Logo Polskiego Radia
Print

Зомб - найвышэй разьмешчаная вёска ў Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.02.2018 16:17
  • Зомб - найвышэй.mp3
Турыстаў у гэты горны курорт прыцягвае ўнікальная атмасфэра й непасрэдная блізкасьць гораў Татры.
ГевонтГевонтBy Opioła Jerzy - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=938932

Зомб - найвышэй разьмешчаная вёска ў Польшчы (ФОТА)
Турыстаў у гэты горны курорт прыцягвае ўнікальная атмасфэра й непасрэдная блізкасьць гораў Татры.
Сёньня я запрашаю на поўдзень Польшчы ў вёску Зомб (Ząb). Гэта найвышэй разьмешчаны населены пункт у краіне. Вёска Зомб стала вядомай, між іншым, дзякуючы польскаму скачку на лыжах з трампліна Камілю Стоху (Kamil Stoch). Аднак турыстаў у гэты горны курорт прыцягвае ня толькі слава польскага чэмпіёна, але перш за ўсё ўнікальная атмасфэра й непасрэдная блізасьць гораў Татры.
Зомб – гэта буйная вёска, разьмешчаная ў гміне Паронін (Poronin) на паўночным схіле гары Губалоўвка (Gubałówka). Сярод астатніх вёскаў гміны Зомб адрозьніваецца сваім разьмяшчэньнем. Менавіта вёска лічыцца самай высока разьмешчанай у Польшчы. Найвышэйшая кропка населенага пункту знаходзіцца на вышыні каля 1 013 мэтраў над узроўнем мора.
Гэта гарантуе надзвычайны ляндшафт, дзякуючы якому мясьціна карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод турыстаў. У дні, калі надвор’е прыгожае, зь вёскі можна палюбавацца цудоўнай панарамай гораў Татры з выразна бачным Гевонтам (Giewont).
Разьмяшчэньне вёскі заахвочвае турыстаў да актыўнасьці. Пасьля амаль гадзіннага маршу з вёскі можна дабрацца на вяршыню Губалоўкі й адтуль спусьціцца пад'ёмнікам у Закапанэ. Дарэчы, накіроўваючыся зь вёскі Зомб у вядомы курортны гарадок Закапанэ, мы рухаемся па гэтак званым Папскім шляху.
Нагадаем, падчас паломніцтва ў Польшчу ў 1997 годзе Папа рымскі Ян Павел ІІ наведаў Закапанэ. Па дарозе ў курортны гарадок пантыфік праязджаў праз Зомб. У памяць аб гэтай падзеі быў вызначаны Папскі шлях, а на адміністрацыйнай мяжы гміны Паронін пабудаваны памятны знак, які называюць Папскай вышкай. На ёй зьмешчаная дошка з надпісам: „Вітай, Зорка Сьвету, адкуль найбліжэй да неба”.
Як і іншыя вёскі рэгіёну Падгале, таксама Зомб прыцягвае многіх аматараў лыжаў. Вельмі папулярным сярод іх зьяўляецца гарналыжны пад'ёмнік Паточкі (Potoczki), размешчаны на трасе даўжынёй 380 мэтраў. Гэтую лыжную трасу можна сьмела рэкамэндаваць як пачаткоўцам, так і выдатным лыжнікам.
Тым, хто толькі пачынае знаёміцца з лыжамі, з ахвотай дапамогуць дасьведчаныя інструктары зь мясцовай Лыжнай школы.
У сваю чаргу тыя, хто цікавіцца іншымі, чым лыжны спорт рэчамі прапануем прысмакі рэгіянальнай кухні, зь якімі можна пазнаёміцца ў адным са шматлікіх рэстаранаў. Паводле некаторых, такой квасьніцы (супу на аснове кіслай капусты) і асцыпкаў (мясцовага авечага сыру) Вы ня знойдзеце ў ніякім іншым месцы на Падгалі.
Гаворачы пра вёску Зомб, нельга не ўспомніць пра выдатнага польскага алімпійскага чэмпіёна й чэмпіёна сьвету па скачках з трампліна Каміля Стоха, які менавіта тут правёў дзяціньства. Хоць у сэзоне спартсмэна цяжка сустрэць дома, то ўсе ведаюць, у каторым доме ён жыве.
А можа, аднак, Вам пашанцуе й атрымаеце яго аўтограф?
аз

Сёньня я запрашаю на поўдзень Польшчы ў вёску Зомб (Ząb). Гэта найвышэй разьмешчаны населены пункт у краіне. Вёска Зомб стала вядомай, між іншым, дзякуючы польскаму скачку на лыжах з трампліна Камілю Стоху (Kamil Stoch).

Аднак турыстаў у гэты горны курорт прыцягвае ня толькі слава польскага чэмпіёна, але перш за ўсё ўнікальная атмасфэра й непасрэдная блізасьць гораў Татры.

Зомб – гэта буйная вёска, разьмешчаная ў гміне Паронін (Poronin) на паўночным схіле гары Губалоўвка (Gubałówka). Сярод астатніх вёскаў гміны Зомб адрозьніваецца сваім разьмяшчэньнем. Менавіта вёска лічыцца самай высока разьмешчанай у Польшчы. Найвышэйшая кропка населенага пункту знаходзіцца на вышыні каля 1 013 мэтраў над узроўнем мора.

Гэта гарантуе надзвычайны ляндшафт, дзякуючы якому мясьціна карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод турыстаў. У дні, калі надвор’е прыгожае, зь вёскі можна палюбавацца цудоўнай панарамай гораў Татры з выразна бачным Гевонтам (Giewont).

Разьмяшчэньне вёскі заахвочвае турыстаў да актыўнасьці. Пасьля амаль гадзіннага маршу з вёскі можна дабрацца на вяршыню Губалоўкі й адтуль спусьціцца пад'ёмнікам у Закапанэ. Дарэчы, накіроўваючыся зь вёскі Зомб у вядомы курортны гарадок Закапанэ, мы рухаемся па гэтак званым Папскім шляху.

By
By Jakub Gałka - fot. Jakub Gałka, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/ w/index.php?curid=8469527

Нагадаем, падчас паломніцтва ў Польшчу ў 1997 годзе Папа рымскі Ян Павел ІІ наведаў Закапанэ. Па дарозе ў курортны гарадок пантыфік праязджаў праз Зомб.

У памяць аб гэтай падзеі быў вызначаны Папскі шлях, а на адміністрацыйнай мяжы гміны Паронін пабудаваны памятны знак, які называюць Папскай вышкай. На ёй зьмешчаная дошка з надпісам: „Вітай, Зорка Сьвету, адкуль найбліжэй да неба”.

Як і іншыя вёскі рэгіёну Падгале, таксама Зомб прыцягвае многіх аматараў лыжаў. Вельмі папулярным сярод іх зьяўляецца гарналыжны пад'ёмнік Паточкі (Potoczki), размешчаны на трасе даўжынёй 380 мэтраў. Гэтую лыжную трасу можна сьмела рэкамэндаваць як пачаткоўцам, так і выдатным лыжнікам.

Тым, хто толькі пачынае знаёміцца з лыжамі, з ахвотай дапамогуць дасьведчаныя інструктары зь мясцовай Лыжнай школы.

У сваю чаргу тыя, хто цікавіцца іншымі, чым лыжны спорт рэчамі прапануем прысмакі рэгіянальнай кухні, зь якімі можна пазнаёміцца ў адным са шматлікіх рэстаранаў. Паводле некаторых, такой квасьніцы (супу на аснове кіслай капусты) і асцыпкаў (мясцовага авечага сыру) Вы ня знойдзеце ў ніякім іншым месцы на Падгалі.

Каміль
Каміль Стох. PAP/Grzegorz Momot

Гаворачы пра вёску Зомб, нельга не ўспомніць пра выдатнага польскага алімпійскага чэмпіёна й чэмпіёна сьвету па скачках з трампліна Каміля Стоха, які менавіта тут правёў дзяцінства. Хоць у сэзоне спартсмэна цяжка тут сустрэць, то ўсе ведаюць, у каторым доме ён жыве.

А можа, аднак, Вам пашанцуе й атрымаеце яго аўтограф?

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт