„Палякі вельмі моцна зьвязаны са сваёй мовай”
Пра гэта, паводле мовазнаўцы Радаслава Павэлеца, сьведчыць апошні рэнэсанс розных моўных кансультацый.
Тэлефонная моўная кансультацыя, якая дзейнічае пры Інстытуце польскай філялёгіі ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце, перажывае рэнэсанс. Прычыну раптоўнага росту зацікаўленьня палякаў роднай мовай у размове з выданьнем „Rzeczpospolita” пастараўся высьветліць прафэсар мовазнаўства з Варшаўскага ўнівэрсытэту Радаслаў Павэлец (Radosław Pawelec).
„Я бачу вялікае зацікаўленьне мовай. Мы (палякі - рэд.) любім моўныя загадкі, хочам пашыраць свае веды аб мове, зь якой, паводле мяне, мы вельмі цесна зьвязаныя. Гэта наша нацыянальная традыцыя, якую пацьвярджае факт, што адным з прадметаў навучаньня ў ВНУ у Польшчы зьяўляецца культура польскай мовы. Гэта адрозьнівае Польшчу сярод іншых краін”, - кажа прафэсар.
Паводле навукоўца, ёсьць некалькі крыніц росту апошняга зацікаўленьня польскай мовай.
„Палякі пішуць шмат тэкстаў, якія падлягаюць менш дбайнай праверцы, як, напрыклад, СМС-паведамленьні й электронныя лісты. Яны выклікаюць сумневы наконт згоднасьці з правіламі польскай граматыкі. Іншая прычына - разьвіцьцё інтэрнэт-журналістыкі, якая менш старанная, чым традыцыйная, і таму выклікае рэакцыю карыстальнікаў Інтэрнэту. На інтэрнэт-старонках часта ў камэнтарах ніжэй артыкула паяўляюцца зьедлівыя заўвагі ў адрас аўтараў, якія зьвяртаюць увагу на іх моўныя памылкі”, - кажа Радаслаў Павэлец.
Паводле прафэсара, гэта таксама дадатковы штуршок, каб пацікавіцца моўнымі правіламі, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
аз