Logo Polskiego Radia
Print

Падаючая вежа ў Торуні (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.02.2018 15:17
  • Падаючая вежа.mp3
З падаючай вежай у Торуні зьвязаныя некалькі легендаў.
Падаючая вежа ў Торуні.Падаючая вежа ў Торуні.By Zorro2212 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27180101

Падаючая вежа ў Торуні (ФОТА)
З падаючай вежай у Торуні зьвязаныя некалькі легендаў.
Падаючая вежа ў Торуні (Toruń), горадзе на поўначы Польшчы – гэта сярэднявечная абаронная вежа, назва якой узьнікла з-за яе значнага адхіленьня ад вэртыкалі. Аб’ект разьмешчаны на тэрыторыі Старога горада Торуні на вуліцы Пад Падаючай вежай 1.
Вежа была пабудаваная ў 2-й палове XIII стагодзьдзя, як элемэнт абароннай сыстэмы горада. Ейная вышыня складала 15 мэтраў. Праз адтуліну ў бакавой сьцяне праходзіў мост для аховы, які спалучаў вежу з гарадзкімі мурамі. Боепрыпасы ў вежу дастаўляліся з тыльнага боку, дзе вежа ня мела сцяны.
Ужо ў сярэднявеччы грунт, на якім была пабудаваная вежа, пачаў ссоўвацца пад яе цяжарам. У выніку вежа пачала нахіляцца, пакуль яе фундамэнт не абапёрся на больш цьвёрдую аснову.
Напрыканцы 2006 і пачатку 2007 гадоў нахіл вежы складаў больш за 5°. Інакш кажучы адхіленьне верхняй часткі вежы ад вэртыкалі складала больш за 146 см.
У XVIII стагодзьдзі вежа перастала выконваць абаронную функцыю. Менавіта тады была дабудаваная ейная чацьвёртая сьценка, і аб’ект быў ператвораны ў турму для жанчын. У XIX стагодзьдзі ў вежы разьмяшчалася кузьня й жыльлё збройніка, а ў другой палове гэтага стагодзьдзя, яна была цалкам аддадзеная на жыльлёвыя патрэбы.
У 60-я гады ХХ стагодзьдзя аб’ект стаў сядзібай некалькіх культурных асацыяцыяў. У 1970 і 1980 гадах тут разьмяшчаўся філіял Польскай асацыяцыі джазу й Куяўска-Паморскае культурнае таварыства. У вежы быў таксама адкрыты сувэнірны шапік і кавярня. Сёньня вежа выконвае культурніцкія функцыі й зьяўляецца адным з найбольш адметных аб’ектаў торуньскага Старога горада.
З падаючай вежай у Торуні зьвязаныя некалькі легендаў. Паводле адной зь іх, даўно таму вежа пасябравала з ракой Вісла й любіла слухаць гісторыі, якія апавядала рака. З часам вежа стала зайздросьціць цікаваму жыцьцю ракі.
А Вісла выхвалялася, падплываючы бліжэй і бліжэй да сьценак вежы. У канцы канцоў, яна пачала падмываць сьценкі абарончага збудаваньня. Вежа ўжо не магла вытрымаць удараў хваляў і спалоханая прасіла: „Вісла, Вісла, ты не падплывай так блізка, таму што я абвалюся!”. На гэта рака адказала: „Дык абваліся!”
Рэха, гэтага адказу, што па-польску гучаў: „To ruń!”, пачулі выпадковыя вандроўнікі й менавіта гэткую назву - „Торунь” запісалі на сваіх мапах.
Іншая легенда расказвае пра грэх аднаго з 12 тэўтонскіх рыцараў, якія калісьці жылі ў тамтэйшым замку. Адзін зь іх закахаўся ў маладую гараджанку. Яны патаемна сустракаліся на вуліцах Торуні. Аднак жыхары хутка паведамілі пра гэта камандзіру тэўтонцаў і прадстаўніком гарадзкіх уладаў. Маладыя былі пакараныя. Дзяўчына атрымала 25 удараў бізуном, а рыцару загадалі пабудаваць вежу, якая павінна быць настолькі крывая, як яго паводзіны. Такім чынам вежа стала сымбалем парушэньня правілаў тэўтонскага ордэну.
Па сёньняшні дзень падаючая вежа зьяўляецца месцам, дзе ахвотныя даказваюць сваю невінаватасьць. З гэтай мэтай яны праходзяць асаблівае выпрабаваньне. Яны становяцца сьпіной да сьценкі вежы, выцягваюць рукі наперад і спрабуюць прастаяць так як мага даўжэй.
Варта дадаць, што вежа ў Торуні - гэта не адзіная падаючая вежа ў Польшчы. Падобны архітэктурны аб’ект знаходзіцца ў гарадку Замбкавіцы Сьлёнске (Ząbkowice Śląskie) на паўднёвым захадзе Польшчы. Вышыня замбкавіцкай вежы складае 34 мэтры, а адхіленьне яе верхняй часткі ад вэртыкалі складае больш за 2 мэтры (2,12 м.) На вежы знаходзіцца назіральная пляцоўка, збудаваньне зьяўляецца адным зь вядомых турыстычных месцаў рэгіёну Ніжняя Сылезія.
аз

Photo:
Photo: e-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

By
By Antekbojar - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=37309947

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт