Logo Polskiego Radia
Print

Па ўсім сьвеце жанчыны жывуць даўжэй, чым мужчыны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.02.2018 14:50
Чым абумоўлена розьніца ў працягласьці жыцьця?
www.pixabay.com

Жанчыны жывуць даўжэй, чым мужчыны, практычна ва ўсіх грамадзтвах. Нават сярод мужчын-манахаў і жанчын-манашак, якія вядуць вельмі падобны стыль жыцьця, розьніца ў даўжыні жыцьця ўтрымліваецца. Таксама памірае больш нованароджаных і малых дзяцей мужчынскага полу – прыводзіць дадзеныя «Gazeta Wyborcza».

Вучоныя вырашылі праверыць, ці жанчыны жывуць даўжэй таксама ў экстрэмальных умовах – такіх, як голад, эпідэмія ці рабства. Дацкія і нямецкія дасьледчыкі прааналізавалі дадзеныя па сьмяротнасьці людзей у сямі гістарычных папуляцыях, якія жылі ў экстрэмальных умовах. Аказалася, што ў гэтых групах жанчыны таксама жылі даўжэй – ад паловы году да 3,7 году. Выключэньнем былі толькі нявольнікі ў Трынідадзе, паколькі там уладальнік вырашаў, хто выжыве, а хто не.

Вынікі сваіх прац навукоўцы апублікавалі ў часопісе «PNAS». Яны пішуць, што жанчыны – гэта майстры жыцьця. Перавага жанчыны бярэ пачатак у іх біялёгіі, а не ва ўмовах жыцьця.

Мужчыны, чытаючы такі тэкст, маглі б раззлавацца на несправядлівасьць прыроды, што прадстаўніцы іншага полу жывуць даўжэй. Але ёсьць для іх адно суцяшэньне. Сапраўды, жанчыны жывуць даўжэй, але часта маюць дрэнны стан здароўя і шматлікія хваробы падчас гэтых дадатковых гадоў жыцьця. Акрамя таго, мы ж не рабы біялёгіі. Мы атрымліваем ад продкаў гены, але ад нас залежыць, як імі карыстаемся. Больш важны лад жыцьця, дыета, фізычная актыўнасьць, адсутнасьць дрэнных звычак, уменьне спраўляцца са стрэсам.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт