Навукоўцы знайшлі новы спосаб лячэньня алергіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        30.01.2018 14:11
                    
                                 
                
                
                    Кожны трэці эўрапеец пакутуе ад алергіі, а колькасьць хворых пастаянна расьце.
                
                
                    
                        
photo: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Навукоўцы з дацкага ўнівэрсытэту ў горадзе Орхус адкрылі ўнікальны мэханізм імуналягічнага эфэкту, які адказвае за алергічную рэакцыю – чытаем у выданьні «Rzeczpospolita».
Дацкія вучоныя, разам з нямецкімі калегамі, апісалі структуру і мэханізм дзеяньня аднаго з антыцел. Аказалася, што яно можа поўнасьцю перакрыць усе алергічныя працэсы. Гэтае антыцела прадухіляе далучэньне імунаглабуліну (IgE) да імунных клетак, дзякуючы чаму тармозіць усе алергічныя рэакцыі.
Калі ўдасца абясшкодзіць IgE, то алергічнай рэакцыі ня будзе. У лябараторыі спыненьне ўзаемадзеяньня паміж алергенамі ды імуннымі клеткамі заняло ўсяго каля 15 хвілін. Вучоныя правялі экспэрымэнт з крывянымі клеткамі, узятымі ад пацыентаў, якія маюць алергію на пылок бярозы і яд насякомых. Важна, што мэтад можна перанесьці на практычна ўсе іншыя віды алергіі.
У дадзены момант кожны трэці эўрапеец пакутуе ад алергіі, а колькасьць хворых пастаянна расьце. Магчымасьці лячэньня абмежаваныя. Дацкія вучоныя спадзяюцца, што вынікі іх вынаходніцтва дазволяць распрацаваць зусім новыя віды лякарстваў супраць алергіі. Аднак, перад тым, як новы лек паявіцца ў продажы, навукоўцы павінны правесьці шырокамаштабныя дасьледаваньні ў клінічных умовах, каб праверыць дзейнасьць і бясьпеку тэрапіі.
Rzeczpospolita/нг