Электрамабілі можна будзе заправіць на запраўках Orlen
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.01.2018 15:51
Самы вялікі пастаўшчык паліва ў Польшчы пачынае будаваць сець падзарадак.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Rzeczpospolita
Летам электрычныя аўто можна будзе заправіць на запраўках фірмы Orlen. Самы вялікі пастаўшчык паліва ў Польшчы пачынае будаваць сець падзарадак. Паездка па Польшчы электрычным аўтамабілем сёньня зьяўляецца экстрэмальным спортам. Неабходна вельмі дакладна заплянаваць трасу, каб падзараджаць акумулятар у нешматлікіх пунктах хуткай падзарадкі.
Неўзабаве гэта можа памяняцца. Найбуйнейшы паліўны канцэрн у Польшчы Orlen у рамках пілётнай праграмы паставіць на сваіх запраўках 23 падзарадкі магутнасьцю 50кВ і 100 кВ. Першая ўзьнікне летам бягучага году.
Дзякуючы пілётнай праграме кіроўцы электрычных аўтамабіляў змогуць падзарадзіцца на транзытных трасах. А ў 2019 годзе, карыстаючыся пунктамі падзарадкі Orlen, можна будзе беспраблемна праехаць праз цэлую краіну галоўнымі трасамі.
У Польшчы кіроўцы электрычных аўто могуць падзарадзіцца ў 330 пунктах. Для прыкладу, у Нарвэгіі такіх пунктаў 9 тысяч, а ў Нямеччыне – 20 тысяч.
Rzeczpospolita: Летам электрычныя аўто можна будзе заправіць на запраўках фірмы Orlen. Самы вялікі пастаўшчык паліва ў Польшчы пачынае будаваць сець падзарадак. Паездка па Польшчы электрычным аўтамабілем сёньня зьяўляецца экстрэмальным спортам. Неабходна вельмі дакладна заплянаваць трасу, каб падзараджаць акумулятар у нешматлікіх пунктах хуткай падзарадкі.

ав