Logo Polskiego Radia
Print

Мэдсёстры ня хочуць працаваць у школах і дзіцячых садках

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.01.2018 13:21
Мінздароўя прапануе, каб лякарствы вучням маглі даваць настаўнікі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

У Польшчы не хапае мэдсясьцёр, а тыя, хто яшчэ ўладкоўваюцца па гэтай прафэсіі, вельмі неахвотна ідуць працаваць у школьныя кабінэты. І з гэтай праблемай дзяржава вырашыла справіцца незвычайным спосабам, які апісвае «Dziennik Gazeta Prawna».

У школы ды дзіцячыя садкі прыходзіць усё больш вучняў з хранічнымі захворваньнямі, з кожным годам колькасьць такіх дзяцей расьце. Дзіцячыя садкі адмаўляюцца прымаць дзяцей з цукровым дыябэтам, якім неабходна рабіць уколы з інсулінам. Школы ня хочуць прымаць вучняў з эпілепсіяй, паколькі ў выпадку атакі такому дзіцяці трэба даць лякарства праз задні праход.

Згодна актуальным законам, настаўнікі ня могуць даваць дзецям лякарстваў, хаця некаторыя адукацыйныя ўстановы, пры згодзе дырэктара, пэдагогаў ды бацькоў, гэта робяць. Міністэрства аховы здароўя высунула прапанову, каб усе настаўнікі, пасьля праходжаньня адпаведных курсаў, маглі даваць дзецям лячэбныя прэпараты. Супраць гэтага выступае Міністэрства адукацыі. На думку міністра Анны Залеўскай, мінздароўя хоча перакласьці свае абавязкі на настаўнікаў.

Праблема актуальная ня толькі для Польшчы. У Францыі некаторыя настаўнікі маюць права даваць вучням лякарствы, а ў Чэхіі абмеркаваньне пытаньня цягнецца ўжо шмат гадоў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт