Супэркампутары дапамагаюць бізнэсу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.01.2018 15:33
Багатыя краіны выкарыстоўваюць іх для разьвіцьця навукі і ў прамысловасьці.
Польскі Супэркампутар «Праметэй» Горна-мэталюргічнай акадэміі AGH у Кракаве Фота: Krzysztof Mastalski, Adam Frączek, KSAF
Супэркампутары выкарыстоўваюцца ня толькі ў галіне навукі, але таксама ўсё часьцей карыстаецца імі бізнэс. Пра супэркампутар «Праметэй» расказвае Лукаш Фліс з унівэрсытэцкага кампутарнага цэнтра Горна-мэталюргічнай акадэміі ў Кракаве «Cyfronet AGH».
Л.Фліс: Насамрэч, што гэта такое «супэркампутар»? Гэта група больш чым дзьвюх тысяч іншых самастойных кампутараў, спалучаных адмысловым хуткасным інтэрнэт-злучэньнем. Гэтыя кампутары могуць супольна праводзіць вылічэньні і апрацоўку дадзеных. Кампутары маюць хуткі доступ да вялікай колькасьці дадзеных – 10 пэтабайтаў, да спэцыяльнай сыстэмы плікаў у сеціве, хуткасьць доступу – 180 гігабайтаў у сэкунду.
Багатыя краіны забясьпечваюцца большай колькасьцю супэркампутараў. Яны выкарыстоўваюцца як для разьвіцьця навукі, так і ў прамысловасьці. Усё часьцей прамысловая галіна карыстаецца вырашэньнямі супэркампутараў, напрыклад, дзеля таго, каб эканоміць на выдатках на вытворчасьць.
яс/ПР3