Logo Polskiego Radia
Print

Батлейка ў Панэўніках – адна з буйнейшых у Эўропе(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.12.2017 15:11
  • Батлейка ў Панэўніках.mp3
Пачаткі будаўніцтва адной з найбуйнейшых батлеек у Эўропе сягаюць 1908 году.
Батлейка ў Панэўніках.Батлейка ў Панэўніках.By Abraham - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12740937

Батлейка ў Панэўніках – адна з буйнейшых у Эўропе (ФОТА)
Пачаткі будаўніцтва адной з найбуйнейшых батлеек у Эўропе сягаюць 1908 году.
Сёньня я запрашаю ў базыліку сьвятога Людвіка і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Панэўніках (Panewniki) – раёне гораду Катавіцэ (Katowice), які на поўдні Польшчы.
Гэтую сьвятыню варта наведаць менавіта ў пэрыядзе Калядаў, каб палюбавацца адной з найбуйнейшых у Эўропе батлеек, якія ў Польшчы называюць шопкамі. Панэўніцкую батлейку можна глядзець, пачынаючы з Раства да першых дзён лютага. Пабачыць гэтую ўнікальную інсталяцыю сюды прыязджаюць людзі з усяе Польшчы. У гэтым пэрыядзе ў базыліцы арганізоўваюць малітвы для каталіцкіх хораў, гуртоў і розных рэлігійных арганізацый.
Пачаткі будаўніцтва мясцовай батлейкі сягаюць 1908 году, калі адразу пасьля асьвячэньня храму, мясцовыя манахі-францішкане падрыхтавалі першую сьціплую шопку, то бок сцэну нараджэньня Хрыста.
Цягам часу батлейка мянялася – станавілася багацейшай, буйнейшай, мяняла сваё месца ў сьвятыні. Напрыклад, у 1926 годзе да батлейкі быў дададзены фон з выявай панарамы Ерусаліма, а ў 1933 – зорнае неба.
Упершыню ў месцы галоўнага алтара, як гэта адбываецца цяпер, батлейка была пабудаваная пасьля Другой сусьветнай вайны, то бок на Каляды 1949 году.
Дарэчы, у пасьляваенныя гады панэўніцкая шопка была рашуча разбудаваная. Паявіліся новыя архітэктурныя элемэнты, напрыклад, млыны, студні, дамы. Мясцовыя манахі клапаціліся пра тое, каб кожны год батлейка адрозьнівалася ад леташняй. У 1990-х гадах XX стагодзьдзя ў інсталяцыі паявіліся водныя элемэнты й прылады для атрыманьня сьветлавых эфэктаў і дыму.
У 2006 годзе канструкцыя батлейкі дасягнула вышыні 25 мэтраў, глыбіні 20 мэтраў і шырыні 12 мэтраў. Агулам яна займала плошчу каля 730 квадратных мэтраў. Аднак кожны год памеры шопкі мяняюцца. Ейная канструкцыя складаецца зь піхтавых дошак і бярвеньня. Над ёй распасьціраецца намаляванае на палатне зорнае неба. Дакладна такое неба можна пабачыць над горадам Катавіцэ ў Каляды.
У сярэдзіне разьмешчаныя фігуры, зробленыя зь гіпсу, дрэва й іншых рэчываў. Найстарэйшыя зь іх былі выкананыя ў другой палове ХIХ стагодзьдзя. Вышыня фігураў Марыі й Юзафа складае амаль па адным мэтры. У сваю чаргу фігура немаўляці Ісуса – амаль паўмэтра. Яна была прывезеная ў 1981 годзе з Бэтлеема.
Кожны год у батлейцы паяўляюцца новыя фігуры. Агулам усіх фігураў, якія могуць быць выкарыстаныя падчас яе будаўніцтва, сабралася ўжо каля 120.
У канцы 1990-х гадоў XX стагодзьдзя ў батлейцы пачалі зьмяшчаць таксама жывыя расьліны, напрыклад, елкі, а таксама юкі й пальмы.
Кожны год будаўніцтва батлейкі працягваецца каля 2 тыдняў.
Адной з апошніх традыцыяў панэўніцкай батлейкі зьяўляюцца зьмешчаныя побач на адмысловых плятформах сцэны зь гісторыі францішканаў, або сцэны, якія адносяцца да лёзунгу дадзенага году ў Каталіцкім касьцёле ў Польшчы.
Такім чынам у сьвятыні з 2005 году штогод на Каляды ёсьць трыпціх, які ўключае ў сабе батлейку ў цэнтральным алтары базылікі й сцэны, якія зьмяшчаюцца побач яе.
З 1994 году ў памяшканьнях манастыра францішканаў можна пабачыць рухомую батлейку, якая прэзэнтуе важныя асобы ў гісторыі Касьцёла й Польшчы. Побач знаходзіцца выстава невялікіх шопак з Сылезіі й краінаў, у якія адпраўляюцца каталіцкія місіі.
У садзе манастыра з 2002 году на Каляды рыхтуецца батлейка з жывымі жывёламі, сярод якіх асёл, авечкі й поні.
аз

Сёньня я запрашаю ў базыліку сьвятога Людвіка і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Панэўніках (Panewniki) – раёне гораду Катавіцэ (Katowice), які на поўдні Польшчы.

Гэтую сьвятыню варта наведаць менавіта ў пэрыядзе Калядаў, каб палюбавацца адной з найбуйнейшых у Эўропе батлеек, якія ў Польшчы называюць шопкамі. Панэўніцкую батлейку можна глядзець, пачынаючы з Раства да першых дзён лютага. Пабачыць гэтую ўнікальную інсталяцыю сюды прыязджаюць людзі з усяе Польшчы. У гэтым пэрыядзе ў базыліцы арганізоўваюць малітвы для каталіцкіх хораў, гуртоў і розных рэлігійных арганізацый.

Пачаткі будаўніцтва мясцовай батлейкі сягаюць 1908 году, калі адразу пасьля асьвячэньня храму, мясцовыя манахі-францішкане падрыхтавалі першую сьціплую шопку, то бок сцэну нараджэньня Хрыста.

Цягам часу батлейка мянялася – станавілася багацейшай, буйнейшай, мяняла сваё месца ў сьвятыні. Напрыклад, у 1926 годзе да батлейкі быў дададзены фон з выявай панарамы Ерусаліма, а ў 1933 – зорнае неба. Упершыню ў месцы галоўнага алтара, як гэта адбываецца цяпер, батлейка была пабудаваная пасьля Другой сусьветнай вайны, то бок на Каляды 1949 году.

Дарэчы, у пасьляваенныя гады панэўніцкая шопка была рашуча разбудаваная. Паявіліся новыя архітэктурныя элемэнты, напрыклад, млыны, студні, дамы. Мясцовыя манахі клапаціліся пра тое, каб кожны год батлейка адрозьнівалася ад леташняй. У 1990-х гадах XX стагодзьдзя ў інсталяцыі паявіліся водныя элемэнты й прылады для атрыманьня сьветлавых эфэктаў і дыму.

By
By Abraham - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=12740854

У 2006 годзе канструкцыя батлейкі дасягнула вышыні 25 мэтраў, глыбіні 20 мэтраў і шырыні 12 мэтраў. Агулам яна займала плошчу каля 730 квадратных мэтраў. Аднак кожны год памеры шопкі мяняюцца. Ейная канструкцыя складаецца зь піхтавых дошак і бярвеньня. Над ёй распасьціраецца намаляванае на палатне зорнае неба. Дакладна такое неба можна пабачыць над горадам Катавіцэ ў Каляды.

У сярэдзіне разьмешчаныя фігуры, зробленыя зь гіпсу, дрэва й іншых рэчываў. Найстарэйшыя зь іх былі выкананыя ў другой палове ХIХ стагодзьдзя. Вышыня фігураў Марыі й Юзафа складае амаль па адным мэтры. У сваю чаргу фігура немаўляці Ісуса – амаль паўмэтра. Яна была прывезеная ў 1981 годзе з Бэтлеема.

Кожны год у батлейцы паяўляюцца новыя фігуры. Агулам усіх фігураў, якія могуць быць выкарыстаныя падчас яе будаўніцтва, сабралася ўжо каля 120.

У канцы 1990-х гадоў XX стагодзьдзя ў батлейцы пачалі зьмяшчаць таксама жывыя расьліны, напрыклад, елкі, а таксама юкі й пальмы.

Кожны год будаўніцтва батлейкі працягваецца каля 2 тыдняў.

Адной з апошніх традыцыяў панэўніцкай батлейкі зьяўляюцца зьмешчаныя побач на адмысловых плятформах сцэны зь гісторыі францішканаў, або сцэны, якія адносяцца да лёзунгу дадзенага году ў Каталіцкім касьцёле ў Польшчы.
Такім чынам у сьвятыні з 2005 году штогод на Каляды ёсьць трыпціх, які ўключае ў сабе батлейку ў цэнтральным алтары базылікі й сцэны, якія зьмяшчаюцца побач яе.

By
By Krzysztof Blachnicki - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org /w/index.php?curid=1705006

З 1994 году ў памяшканьнях манастыра францішканаў можна пабачыць рухомую батлейку, якая прэзэнтуе важныя асобы ў гісторыі Касьцёла й Польшчы. Побач знаходзіцца выстава невялікіх шопак з Сылезіі й краінаў, у якія адпраўляюцца каталіцкія місіі.

У садзе манастыра з 2002 году на Каляды рыхтуецца батлейка з жывымі жывёламі, сярод якіх асёл, авечкі й поні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт