Дармовыя паркоўкі, льготы ў акцызе, утварэньне ў гарадах спэцыяльных зон чыстага транспарту – гэта прапановы, якімі польскі ўрад хоча пераканаць палякаў карыстацца электрамабілямі. На ўчорашнім паседжаньні ўрад Польшчы займаўся законапраектам аб электрамабільнасьці і альтэрнатыўных палівах. Закон мае шанцы на прыняцьце ў першых месяцах будучага году.
Рада міністраў прыняла падрыхтаваны Міністэрствам энэргіі законапраект аб электрамабільнасьці і альтэрнатыўных палівах, якія мае распаўсюдзіць электрамабілі ў Польшчы і зьменшыць залежнасьць Польшчы ад імпарту нафты.
Таксама гэта адзін са спосабаў палепшыць якасьць паветра ў польскіх гарадах. Віцэ-міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Павал Салэк гаворыць, што законапраект выходзіць па-за эўразьвязаўскія нормы, якія трэба ўвесьці ў польскае заканадаўства.
П. Салэк: Трэба стварыць інфраструктуру і магчымасьці разьвіцьця для электрамабіляў у Польшчы, а таксама для грамадзкага транспарту. Электрычныя аўтобусы зьяўляюцца вельмі важнымі, бо дзякуючы гэтаму можна зьмяншаць забруджаньне паветра ад транспарту ў гарадах. Акрамя забруджаньняў, якія ўзьнікаюць у бытавым сэктары, за перавышэньне нормаў аксіду азоту ў аглямэрацыях адказвае менавіта транспарт.
У законапраекце зьмешчана шмат льготаў, якія павінны заахвоціць кіроўцаў перасесьці на больш экалягічныя аўтамабілі. Адной зь іх зьяўляецца бестэрміновае звальненьне з акцызнага падатку (3,1% вартасьці аўтамабіля) ад электрамабіляў. Гібрыдныя аўтамабілі былі б звольненыя з такога падатку да канца 2020 году.
Гэта не канец льготаў. Урад хоча, каб уладальнікі электрамабіляў не плацілі за паркоўку ў горадзе. Да канца 2025 году ім можна будзе езьдзіць па пасах для аўтобусаў, але такую згоду павінны выдаць дарожныя апэратары. У цэнтрах гарадоў павінны ўзьнікнуць зоны чыстага транспарту, дзе бясплатна ўедуць толькі электрамабілі, аўто на вадарод і на газ. Кіроўцы, якія езьдзяць астатнімі аўтамабілямі (бэнзінавыя і дызэльныя) будуць плаціць за гэта 30 злотых у дзень. Гэтыя грошы будуць трапляць у бюджэты гарадзкіх уладаў. Звольненымі з аплаты будуць толькі ўладальнікі, якія жывуць у гэтых зонах.
Урад будзе ня толькі заахвочваць купляць электрамабілі, але і таксама сам перасядзе на такога тыпу транспарт. Паводле прагнозаў, з пачатку 2020 году 10% транспарту дзяржаўнай адміністрацыі будзе электрычным. Пасьля трох гадоў – 20%, а пасьля пяці – 50%.
Больш экалягічнымі павінен быць таксама грамадзкі транспарт. На пачатку 2021 году электрычнымі будуць каля 5% аўтобусаў, у 2025 – 20%, а з 2028 ужо кожны трэці аўтобусаў будзе электрычным.
Міністэрства энэргіі таксама хоча вырашыць праблему адсутнасьці інфраструктуры, то бок месцаў, дзе можна падзарадзіць электрамабілі. Паводле плянаў, павінны ўзьнікнуць 400 хуткіх і 6 тысяч павольных падзарадак.
Законапраект аб элетрамабільнасьці ўводзіць норму, паводле якой у новых мікрараёнах павінна ўзьнікаць інфраструктура для падключэньня падзарадак.
Усе пералічаныя пункты да 2027 году складуць прыкладна 5 мільярдаў даляраў.
Дармовыя паркоўкі, льготы ў акцызе, утварэньне ў гарадах спэцыяльных зон чыстага транспарту – гэта прапановы, якімі польскі ўрад хоча пераканаць палякаў карыстацца электрамабілямі. На ўчорашнім паседжаньні ўрад Польшчы займаўся законапраектам аб электрамабільнасьці і альтэрнатыўных палівах. Закон мае шанцы на прыняцьце ў першых месяцах будучага году.
Рада міністраў прыняла падрыхтаваны Міністэрствам энэргіі законапраект аб электрамабільнасьці і альтэрнатыўных палівах, якія мае распаўсюдзіць электрамабілі ў Польшчы і зьменшыць залежнасьць Польшчы ад імпарту нафты.
Таксама гэта адзін са спосабаў палепшыць якасьць паветра ў польскіх гарадах.
Віцэ-міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Павал Салэк гаворыць, што законапраект выходзіць па-за эўразьвязаўскія нормы, якія трэба ўвесьці ў польскае заканадаўства.

ав