Прэзыдэнцкая пара расказваюць рэцэпт на добрае сужэнства
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.12.2017 13:20
Яланта і Аляксандар Квасьнеўскія на Мазурах маюць свой рай на зямлі.
Яланта і Аляксандар КвасьнеўскіяPrint screen/newsweek.pl
Сьвяточна-навагодні нумар тыднёвіка Newsweek зьмяшчае інтэрвію з былой прэзыдэнцкай парай Ялантай і Аляксандрам Квасьнеўскімі. Прэзыдэнцтва ў 1995-2005 гг. абое яны лічаць добрым пэрыядам у сваім жыцьці.
«Адзінае месца, дзе палітык на высокай дзяржаўнай пасадзе можа сутыкнуцца з рэчаіснасьцю, гэта сям'я», – кажуць Квасьнеўскія і расказваюць рэцэпт на добрае сужэнства, пра супольныя зацікаўленьні і пра свой уласны рай на мазурскіх азёрах.
Паводле былой прэзыдэнцкай пары, асновай трываласьці сужэнства зьяўляецца права на сваю ўласную прастору, гэта значыць: хобі, свае кантакты, свая кампанія знаёмых. Але неабходна таксама мець супольныя зацікаўленьні.
Яланта і Аляксандар Квасьнеўскія з задавальненьнем разам падарожнічаюць. Ім падабаецца разам гатаваць, доўгі час разам гулялі ў тэніс. Цяпер – разам катаюцца на лыжах.
Аляксандар Квасьнеўскі навучыў жонку разьбірацца ў футболе. Яны разам глядзяць самыя важныя матчы і згодныя па пытаньні, хто самы лепшы футбаліст у сьвеце – Леа Мэсі, кажуць абое.
Прэзыдэнцкая пара 5 гадоў таму купіла ўчастак па былым калгасе на Мазурах. І гэтае месца стала іх раем на зямлі. У іх там свае грыбы, рыба, садавіна і агародніна, зайцы, лані, ласі, дзікі, буслы, жураўлі, дзятлы - на перамен пералічаюць муж і жонка. І нават арол завёў гняздо. «Аднойчы я ў яго запытаўся, чаму ён выбраў якраз гэтае месца, а ён мне адказаў: а дзе як не каля хаты прэзыдэнта», – са сьмехам расказаў Аляксандар Квасьнеўскі. Нагадаю, што арол знаходзіцца на гербе Польшчы.
На Мазурах Квасьнеўскія сьвяткуюць Вялікдзень, а на Раство едуць да сястры Аляксандра ў Швэйцарыю, там дзе сьнег на сьвяты гарантаваны.
Newsweek/яс