Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскія камуністы змагаюцца з Божым нараджэньнем

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.12.2017 13:00
Сьвяткаваньне Божага нараджэньня – гэта «духоўны опіюм» і «форма культурніцкага наступленьня Захаду».
PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Gazeta Polska
Кітайскія камуністы змагаюцца з Божым нараджэньнем. Сьвяткаваньне Божага нараджэньня – гэта «духоўны опіюм» і «форма культурніцкага наступленьня Захаду». Так камуністы ў КНР тлумачаць забарону актыўнасьці, якая мае рысы сьвяткаваньня нараджэньня Хрыста.
Такая забарона паявілася, напрыклад, у Фармацэўтычным унівэрсытэце ў правінцыі Ляанін. У абгрунтаваньні напісана, што апошнімі гадамі многія маладыя людзі, апынуўшыся пад уплывам Захаду, засьлепленыя заходнімі сьвятамі, асабліва рэлігійнага характару.
Таксама іншыя органы Камуністычнай партыі Кітая забараняюць сьвяткаваць Божае нараджэньне. Дысцыплінарная камісія ў горадзе Хэньян папярэдзіла сваіх чальцоў, каб яны не прымалі ўдзел у якіх-колечы сьвяткаваньнях Божага нараджэньня, якія, паводле камуністаў, зьяўляюцца «духоўным опіюмам». У дакумэнце камісіі сьцьвярджаецца, што «заданьнем чальцоў КПК зьяўляецца паглыбленьне ведаў аб пастановах зьезду партыі», а не «бяздумнае сьвяткаваньне заходніх сьвятаў».
Аб тым, што чальцы Камуністычнай партыі і іх сем’і не павінны прымаць удзел у Калядах, піша газэта КПК «Global Time». На яе старонках сьцьвярджаецца, што Божае нараджэньне – гэта «дзень сораму для Кітая», а яго не сьвяткаваньне зьяўляецца формай адхіленьня наступу Захаду.
Барацьба з Калядамі мае таксама іншыя формы. Хрысьціяне з правінцыі Гуандун расказваюць, што з многіх крамаў зьніклі тавары, якія нагадваюць пра сьвяты і маглі быць падарункамі. У правінцыі Ганьсу адна з фірм выдаліла са сваёй інтэрнэт-крамы елкі па загадзе лякальнага аддзелу гандлю і прамысловасьці.
Перасьлед і спробы выдаленьня з Кітая хрысьціянства зьяўляюцца часткай кампаніі, якую вядзе Камуністычная партыя. Яе лідары сьцьвярджаюць, што дамінуючай ідэалёгіяй у іх краіне зьяўляецца «кітайскі сацыялізм».
Колькасьць хрысьціян у Кітаі складае больш за 100 млн. Прагназуецца, што ў 2030 годзе іх будзе 247 млн, а гэта значна больш чым у Бразыліі, ЗША, Мэксыцы. Кітай стане краінай з найбольшай колькасьцю хрысьціян у сьвеце. Партыю непакоіць ня толькі тое, што колькасьць хрысьціян павялічваецца, але і тое, што іх становіцца больш, чым камуністаў. Сёньня камуністычная партыя налічвае каля 85 млн чальцоў, а за апошнія 10 гадоў зь яе выйшла 170 млн кітайцаў.

Gazeta Polska: Так камуністы ў КНР тлумачаць забарону актыўнасьці, якая мае рысы сьвяткаваньня нараджэньня Хрыста.

Такая забарона паявілася, напрыклад, у Фармацэўтычным унівэрсытэце ў правінцыі Ляанін. У абгрунтаваньні напісана, што апошнімі гадамі многія маладыя людзі, апынуўшыся пад уплывам Захаду, засьлепленыя заходнімі сьвятамі, асабліва рэлігійнага характару.

Таксама іншыя органы Камуністычнай партыі Кітая забараняюць сьвяткаваць Божае нараджэньне. Дысцыплінарная камісія Камуністычнай партыі ў горадзе Хэньян папярэдзіла сваіх чальцоў, каб яны не прымалі ўдзел у якіх-колечы сьвяткаваньнях Божага нараджэньня, якія, паводле камуністаў, зьяўляюцца «духоўным опіюмам». У дакумэнце камісіі сьцьвярджаецца, што «заданьнем чальцоў КПК зьяўляецца паглыбленьне ведаў аб пастановах зьезду партыі», а не «бяздумнае сьвяткаваньне заходніх сьвятаў».

Аб тым, што чальцы Камуністычнай партыі і іх сем’і не павінны прымаць удзел у Калядах, піша газэта КПК «Global Time». На яе старонках сьцьвярджаецца, што Божае нараджэньне – гэта «дзень сораму для Кітая», а яго не сьвяткаваньне зьяўляецца формай адхіленьня наступу Захаду.

Барацьба з Калядамі мае таксама іншыя формы. Хрысьціяне з правінцыі Гуандун расказваюць, што з многіх крамаў зьніклі тавары, якія нагадваюць пра сьвяты і маглі быць падарункамі. У правінцыі Ганьсу адна з фірм выдаліла са сваёй інтэрнэт-крамы елкі па загадзе лякальнага аддзелу гандлю і прамысловасьці.

Перасьлед і спробы выдаленьня з Кітая хрысьціянства зьяўляюцца часткай кампаніі, якую вядзе Камуністычная партыя. Яе лідары сьцьвярджаюць, што дамінуючай ідэалёгіяй у іх краіне зьяўляецца «кітайскі сацыялізм».

Колькасьць хрысьціян у Кітаі складае больш за 100 млн. Прагназуецца, што ў 2030 годзе іх будзе 247 млн, а гэта значна больш чым у Бразыліі, ЗША, Мэксыцы. Кітай стане краінай з найбольшай колькасьцю хрысьціян у сьвеце. Партыю непакоіць ня толькі тое, што колькасьць хрысьціян павялічваецца, але і тое, што іх становіцца больш, чым камуністаў. Сёньня камуністычная партыя налічвае каля 85 млн чальцоў, а за апошнія 10 гадоў зь яе выйшла 170 млн кітайцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт