Logo Polskiego Radia
Print

Каляднага карпа, магчыма, ня хопіць усім палякам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.12.2017 17:04
Сёлета карп у сажалках меншы чым звычайна, разам з гэтым агульная вытворчасьць будзе меншай.
фото: www.pixabay.com

Сёлета ў крамах будзе менш карпа. А гэта азначае, што традыцыйная на польскім калядным стале рыба падаражэе. Паводле эканамістаў - нават на 15%. Надвор’е не паспрыяла рыбаводзтву. Халодная вясна, дажджлівы верасень не дазволі карпу расьці.

Сёлета карп у сажалках меншы чым звычайна, разам з гэтым агульная вытворчасьць будзе меншай. Рыбаводы папярэджваюць, што на каляды карпа, магчыма, ня хопіць усім.

У гандлёвых сетках жывы карп каштуе ад 9 да 20 злотых (2-5 эўра), туша - 23-27 злотых (5,5 – 6,5 эўра). Канкурэнцыяй для польскай рыбы зьяўляецца карп, імпартаваны з Чэхіі або Славакіі.

Карп у Польшчы зьяўляецца сэзоннай рыбай. У прынцыпе, палякі яго купляюць толькі на Каляды. У сярэднім на аднаго паляка прыходзіцца амаль 1 кіляграм карпа.

Перад сьвятамі Раства ў Польшчы даражэе таксама селядзец. Гэтая рыба, як і карп, таксама зьяўляецца традыцыйнай на сьвяточным стале. Карпа палякі ядуць толькі на Каляды, а селядзец – круглы год.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт