Logo Polskiego Radia
Print

Габрэі сьвяткуюць Хануку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.12.2017 15:01
  • Ханука.mp3
Ханука не адносіцца да найважнейшых сьвятаў у габрэйскай традыцыі, але напэўна зьяўляецца адным з найбольш прыемных.
pixabay.com/CC0

Ханука не адносіцца да найважнейшых сьвятаў у габрэйскай традыцыі, але напэўна зьяўляецца адным з найбольш прыемных.
Пасьля захаду сонца ў чацьвер 14 сьнежня пачалася Ханука – габрэйскае сьвята сьвятла. Яно трывае восем дзён і зьяўляецца ўспамінам здарэньняў, зьвязаных з паўстаньнем Макавеяў і цуду, калі пасьля асьвячэньня ерусалімскай сьвятыні невялікая колькасьць рытуальнай алівы гарэла восем дзён.
Слова «ханука» азначае на сучаснай мове асьвячэньне. А называецца так у знак памяці падзеі, якая адбылася каля 140 году да нашай эры. У тагачаснай Палестыне панаваў валадар Анціёхій, ён быў грэкам. Ён помсьціў габрэям і ўвёў забарону культу ў ерусалімскай сьвятыні. Ён забараніў габрэям нават наведваць Ерусалім, дзе было найважнейшае месца культу габрэяў. У сьвятыні ён паставіў фігуркі грэцкіх багоў. Гэта было апошняй кропляй. Было прынятае рашэньне пачаць паўстаньне пад кіраўніцтвам сьвятароў з дынастыі Макавеяў. Было зразумела, што паўстанцы ня маюць шанцаў на перамогу, бо іх было замала. Аднак здарыўся цуд. Яны завалодалі Ерусалімам, выгналі грэцкіх жаўнераў і вярнулі храм. Пасьля чаго адбылося ачышчэньне сьвятыні ад грэцкіх бажкоў.
Стан Ерусаліма ў гэты час ужо быў трагічным. Для асьвячэньня храму патрэбны быў алей для сьвечак. Аднак ва ўсім Ерусаліме знайшоўся алей, якога хапіла б толькі на адзін дзень. Як расказваюць паданьні, здарыўся чарговы цуд і запаленая аліўная лямпачка гарэла восем дзён. Сьвята Ханука трывае таксама восем дзён. У знак памяці аб гэтых здарэньнях запальваецца сьвятло. Кожны дзень запальваецца па адной сьвечцы.
Ханукія – васьміканечны падсьвечнік, які мае адно дадатковае рамяно. Ад яго кожны дзень падчас Ханукі запальваецца чарговая сьвечка. У першы дзень гарыць адна сьвечка, на восьмы – восем. Традыцыйна гэты падсьвечнік ставіцца на падаконьнік ці каля дзьвярэй, каб навіна аб цудзе разыходзілася далей. Таксама лічыцца, што гэтае сьвятло нельга выкарыстоўваць у практычных мэтах. Яно ня можа выконваць ролю асьвятленьня. Гэтае сьвятло мае толькі сымбалічнае значэньне.
У сучаснасьці сфармавалася традыцыя абдорваньня дзяцей падарункамі. Таму Ханука – гэта радаснае сьвята, асабліва для дзяцей. Увогуле ў габрэйскай традыцыі няма сьвята, на якое габрэі дараць адзін аднаму падарункі, як гэта адбываецца ў хрысьціянаў на Каляды. Можа таму, што Ханука блізкая да хрысьціянскіх Калядаў, то й сфармаваўся звычай дарыць дзецям падарункі. Гэта сьвята для дзяцей, яны ў Ізраілі атрымліваюць дробныя падарункі. Таксама яны не ідуць у гэты дзень у школу й радуюцца гэтаму сьвяту.
Гэта сьвята азначае ўвядзеньне ў жыцьцё габрэяў сьвятла. Гэта найбольш пазытыўнае й аптымістычнае сьвята, бо яно нясе з сабою вялікі сэнс – нягледзячы на ўсе складанасьці жыцьця, як небясьпечнай была сіла грэкаў над габрэямі, усё ж магчымая перамога. Гэтае сьвята нагадвае перамогу габрэяў над грэкамі.
Сьвята Ханукі завершыцца ў чаьцвер 21 сьнежня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт