Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у плянэтарый у Торуні (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.12.2017 15:30
  • плянэтарый у Торуні.mp3
Купал торуньскага плянэтарыя складае 15 мэтраў і зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Польшчы.
ТоруньТоруньPhoto: e-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Запрашаем у плянэтарый у Торуні (ФОТА)
Купал торуньскага плянэтарыя складае 15 мэтраў і зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Польшчы.
Сёньня я запрашаю наведаць плянэтарый у Торуні, а больш падрабязна, у Цэнтар прасоўваньня космасу „Плянэтарый Торунь”.
Плянэтарый - гэта навукова-асьветніцкая ўстанова, у якой дэманструецца нябесная сфэра з зоркамі, плянэтамі й спадарожнікамі, камэтамі й мэтэорамі. Дэманстрацыя космасу ў плянэтарыях адбываецца падчас адмысловых паказаў, якія суправаджаюць лекцыі па астраноміі, касманаўтыцы й навуках пра Зямлю.
Першы ў сьвеце плянетарый быў пабудаваны ў Мюнхэне ў 1925 годзе.
Плянэтарый у Торуні, у які я сёньня запрашаю, быў адкрыты 17 лютага 1994 году, а першы паказ для публікі адбыўся двума днямі пазьней, то бок у дзень нараджэньня славутага Мікалая Капэрніка – польскага й нямецкага навукоўца, астранома, стваральніка геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету, які нарадзіўся ў 1473 годзе ў Торуні.
Торуньская ўстанова разьмяшчаецца на тэрыторыі Старога гораду на вуліцы Францішканьскай 9/11.
Плянэтарый знаходзіцца ў былым сховішчы газу. У 1860 годзе ў сувязі з растучым попытам на газ, на Францішканьскай вуліцы былі пабудаваныя газасховішчы, абудаваныя чырвонай цэглай. Па сёньняшні дзень зь іх застаўся толькі адзін. Два астатнія былі разбураныя ў 1927 годзе.
У 1989 годзе было прынятае рашэньне прыстасаваць стары прамысловы аб’ект да патрэбаў плянэтарыя. У сакавіку 1993 году сховішча разам з плотам былі ўнесеныя ў сьпіс помнікаў архітэктуры.
З моманту адкрыцьця плянэтарый у Торуні пастаянна мадэрнізаваўся, асабліва калі гаворка ідзе пра спосаб прэзэнтацыі паказаў. Напрыклад, у траўні 1995 году слайды, якія выкарыстоўваліся падчас паказаў, былі спалучаныя ў панарамы. З 1997 году ў плянэтарыі стала выкарыстоўваюцца сыстэма „all-skay” („усё неба”), што дазволіла паказваць здымкі космасу на паверхні ўсяго купала. З 2005 году ў плянэтарыі таксама дзейнічае інтэрактыўная выстава - Orbitarium, а з 2012 году –выстава Geodium.
Geodium – выстава, прысьвечаная Зямлі, як плянэце. Ейным цэнтральным элемэнтам зьяўляецца асьветленая мадэль зямнога шара дыямэтрам у 2,15 м, якая круціцца. Дзякуючы гульні сьвятла мы лёгка зразумеем, чаму ёсьць чатыры пары году, а дзень зьмяняе ноч.
Вакол глёбуса разьмешчаныя інтэрактыўныя прылады, якія дазваляюць экспэрымэнтаваць самастойна, уключаючы адпаведныя кнопкі. На выставе ёсьць таксама дзьве экспазыцыі калекцый горных пародаў і мінэралаў.
У чатырох кутах выставачнай залі знаходзяцца мастацкія ўстаноўкі, якія паказваюць, як зьмянялася наша плянэта.
Галоўны праектар плянэтарыя (мадэль RFP) выпусьціла нямецкая кампанія Zeiss. Купал торуньскага плянэтарыя, які імітуе штучнае неба, складае 15 мэтраў. Пасьля плянэтарыя ў Хожаве (Chorzów) і плянатэрыя ў Цэнтры навукі „Капэрнік” у Варшаве, ён зьяўляецца трэцім найбуйнейшым у Польшчы. У залі паказаў пад купалам разьмешчаныя 196 крэслаў для гледачоў.
Торуньскі плянэтарый на працягу першых сямі гадоў дзейнасьці наведаў мільён чалавек. Білет мільённаму наведвальніку быў прададзены 22 траўня 2001 году. На наступны мільён прыйшлося чакаць столькі ж часу. Цягам апошніх трох гадоў, падчас якіх фіксавалася рэкордная наведвальнасьць, плянэтарый наведвалі 186 тысяч гледачоў у год.
З такімі вынікамі плянэтарый у Торыні стаў адным з самых папулярных турыстычных аб’ектаў гораду й рэгіёна, а таксама адным з найпапулярнейшых плянэтарыяў у Эўропе.
аз

Сёньня я запрашаю наведаць плянэтарый у Торуні, а больш падрабязна, у Цэнтар прасоўваньня космасу „Плянэтарый Торунь”.

Плянэтарый - гэта навукова-асьветніцкая ўстанова, у якой дэманструецца нябесная сфэра з зоркамі, плянэтамі й спадарожнікамі, камэтамі й мэтэорамі. Дэманстрацыя космасу ў плянэтарыях адбываецца падчас адмысловых паказаў, якія суправаджаюць лекцыі па астраноміі, касманаўтыцы й навуках пра Зямлю.

Першы ў сьвеце плянетарый быў пабудаваны ў Мюнхэне ў 1925 годзе.
Плянэтарый у Торуні, у які я сёньня запрашаю, быў адкрыты 17 лютага 1994 году, а першы паказ для публікі адбыўся двума днямі пазьней, то бок у дзень нараджэньня славутага Мікалая Капэрніка – польскага й нямецкага навукоўца, астранома, стваральніка геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету, які нарадзіўся ў 1473 годзе ў Торуні.

Торуньская ўстанова разьмяшчаецца на тэрыторыі Старога гораду на вуліцы Францішканьскай 9/11.

By
By DerHexer - Praca własna, CC BY-SA 3.0,https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=11244233

Плянэтарый знаходзіцца ў былым сховішчы газу. У 1860 годзе ў сувязі з растучым попытам на газ, на Францішканьскай вуліцы былі пабудаваныя газасховішчы, абудаваныя чырвонай цэглай. Па сёньняшні дзень зь іх застаўся толькі адзін. Два астатнія былі разбураныя ў 1927 годзе.

У 1989 годзе было прынятае рашэньне прыстасаваць стары прамысловы аб’ект да патрэбаў плянэтарыя. У сакавіку 1993 году сховішча разам з плотам былі ўнесеныя ў сьпіс помнікаў архітэктуры.

З моманту адкрыцьця плянэтарый у Торуні пастаянна мадэрнізаваўся, асабліва калі гаворка ідзе пра спосаб прэзэнтацыі паказаў. Напрыклад, у траўні 1995 году слайды, якія выкарыстоўваліся падчас паказаў, былі спалучаныя ў панарамы. З 1997 году ў плянэтарыі стала выкарыстоўваюцца сыстэма „all-skay” („усё неба”), што дазволіла паказваць здымкі космасу на паверхні ўсяго купала. У 2005 годзе ў плянэтарыі была адкрытая інтэрактыўная выстава - Orbitarium, а ў 2012 годзе – выстава Geodium.

By
By Zorro2212 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=27180808

Geodium – выстава, прысьвечаная Зямлі, як плянэце. Ейным цэнтральным элемэнтам зьяўляецца асьветленая мадэль зямнога шара дыямэтрам у 2,15 м, якая круціцца. Дзякуючы гульні сьвятла мы лёгка зразумеем, чаму ёсьць чатыры пары году, а дзень зьмяняе ноч.

Вакол глёбуса разьмешчаныя інтэрактыўныя прылады, якія дазваляюць экспэрымэнтаваць самастойна, уключаючы адпаведныя кнопкі. На выставе ёсьць таксама дзьве экспазыцыі калекцый горных пародаў і мінэралаў.

У чатырох кутах выставачнай залі знаходзяцца мастацкія ўстаноўкі, якія паказваюць, як зьмянялася наша плянэта.

Галоўны праектар плянэтарыя (мадэль RFP) выпусьціла нямецкая кампанія Zeiss. Купал торуньскага плянэтарыя, які імітуе штучнае неба, складае 15 мэтраў. Пасьля плянэтарыя ў Хожаве (Chorzów) і плянатэрыя ў Цэнтры навукі „Капэрнік” у Варшаве, ён зьяўляецца трэцім найбуйнейшым у Польшчы. У залі паказаў пад купалам разьмешчаныя 196 крэслаў для гледачоў.

By
By Jacek 767 - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=2834980

Торуньскі плянэтарый на працягу першых сямі гадоў дзейнасьці наведаў мільён чалавек. Білет мільённаму наведвальніку быў прададзены 22 траўня 2001 году. На наступны мільён прыйшлося чакаць столькі ж часу. Цягам апошніх трох гадоў, падчас якіх фіксавалася рэкордная наведвальнасьць, плянэтарый наведвалі 186 тысяч гледачоў у год.

З такімі вынікамі плянэтарый у Торыні стаў адным з самых папулярных турыстычных аб’ектаў гораду й рэгіёна, а таксама адным з найпапулярнейшых плянэтарыяў у Эўропе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт