Logo Polskiego Radia
Print

Палякі распрацавалі тэст для выяўленьня ракавых генаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.12.2017 19:18
Тэст каштуе ў 20 разоў таньней, чым аналягічныя замежныя.
pixabay.com

Ініцыятар праграмы BadamyGeny.pl (ДасьледуемГены) прафэсар Крыстыян Яжджэўскі сказаў, што тэст каштуе ў 20 разоў таньней, чым аналягічныя дасьледаваньні за мяжой. Тэст каштуе 399 злотых (95 эўра) і дазваляе ацаніць 70 генаў, якія павялічваюць рызыку разьвіцьця анказахворваньняў, такіх як рак малочнай залозы, яечнікаў, прастаты, прамой кішкі, маткі, страўніка, падстраўнікавай залозы, нырак, скуры, шчытападобнай залозы і эндакрынных пухлін.

Кожны з 70 генаў, адказных за анкалягічнае захворваньне, можа быць пашкоджаны ў некалькіх тысячах месцаў.

– З дапамогай нашага мэтаду можна ацаніць, ці адбыўся які-небудзь дэфэкт, які павялічвае пагрозу захворваньня ракам, – кажа прафэсар Яжджэўскі.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), на працягу будучых 20 гадоў захворваньне ракам павялічыцца на 70 адсоткаў. Аднак толькі ў невялікай ступені за разьвіцьцё хваробы будуць адказваць генэтычныя мутацыі.

У асноўным рак зьяўляецца вынікам нездаровага ладу жыцьця ды ўзьдзеяньня шкодных рэчываў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт