Гіжыцка – сталіца паруснага спорту ў Польшчы
Горад лічыцца адным з найбольш папулярных турыстычных цэнтраў на Мазурах.
Сёньня запрашаю ў Гіжыцка (Giżycko) – горад, разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Мазурскага паазер’я. Да 1947 году горад называўся Лучаны (Łuczany). Шэсьць азёраў у горадзе й 11 у бліжэйшай ваколіцы тлумачаць, чаму Гіжыцка называюць сталіцай паруснага спорту ў Польшчы. Гэта таксама адзін з галоўных партоў на маршруце Вялікіх мазурскіх азёр і адзін з найбольш папулярных турыстычных цэнтраў на Мазурах.
&&&&&&&&&&&&&&&&
У Гіжыцку знаходзіцца порт, зь якога экскурсійныя судны адпраўляюцца на навакольныя азёры, а таксама ў такія мазурскія цэнтры, як Вэнгажэва (Węgorzewo) і Мікалайкі (Mikołajki).
Аднак горад прыцягвае ня толькі аматараў водных відаў спорту й адпачынку.
Аматарам гісторыі цікава будзе пазнаёміцца, напрыклад, з крэпасьцю Боен (Boyen), пабудаванай у 1844-1856 гадах па загадзе караля Фрыдрыха Вільгельма IV на тэрыторыі тагачаснай Усходняй Прусіі. Крэпасьць мае кшталт зоркі й калісьці была важным стратэгічным і абаронным аб’ектам. Яна распаложаная ў заходняй частцы горада на вузкім перашыйку паміж двума вялікімі азёрамі Кісайно (Kisajno) і Нягоцін (Niegocin). У крэпасьці маглі дысьлякавацца каля 3 тысяч жаўнераў.
Цяпер большасьць будынкаў крэпасьці адкрытая для турыстаў. У былых казармах разьмяшчаецца гатэль для моладзі й Музэй крэпасьці Боен. Тут адбываюцца таксама гістарычныя рэканструкцыі й фэстывалі.
&&&&&&&&&&&
У эвангельска-рэфармаваным касьцёле з 1827 году, які разьмяшчаецца ў цэнтры горада, у летнім сэзоне адбываецца Міжнародны фэстываль арганнай і камернай музыкі.
На Канале Лучаньскім (Kanał Łuczański) знаходзіцца паваротны мост - адзін зь нешматлікіх гэткіх аб’ектаў у Эўропе. Мост быў пабудаваны ў 1898 годзе, каб забясьпечыць доступ да Крэпасьці Боен.
Гэта развадны мост, у якім увесь пралёт абарочваецца на 90° і ўсталёўваецца паралельна да набярэжнай. Адкрыцьцё мосту спыняе рух транспартных сродкаў і дазваляе суднаходам і парусьнікам рухацца па канале.
Мост быў падарваны падчас адступленьня гітлераўскіх войскаў і адбудаваны пасьля Другой сусьветнай вайны.
Арыгінальны мэханізм дазваляў адкрыць мост уручную аднаму чалавеку. У 1969-1970 гадах гэты мэханізм быў заменены электрычным прывадам.
&&&&&&&&&&&
У Гіжыцку знаходзіцца аўтакефальная праваслаўная царква сьвятой Ганны. Яна разьмяшчаецца ў былой лютэранскай капліцы, пабудаванай у канцы XІX стагодзьдзя й мадэрнізаванай у 1980 гадах.
У горадзе знаходзіцца таксама Пракурорскі замак, пабудаваны Тэўтонскім ордэнам у сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Цяпер у гэтым будынку разьмяшчаецца гатэль.
У сваю чаргу з воданапорнай вежы з канца XIX і пачатку XX стагодзьдзяў можна палюбавацца панарамай Гіжыцка й навакольных азёраў. У 2007 годзе на вежы быў адкрыты пункт назіраньня.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&
У цэнтры горада знаходзіцца фантан зь незвычайнай скульптурай. Яна цалкам зробленая з бронзы й складаецца з фігуры жанчыны, якая трымае ў руках жабу.
Зь Галіндай (Galinda) - дзяўчынай, якая сядзіць на беразе фантана, зьвязаная цікавая легенда. Галінда была дачкой багатага рыбака, які разам з жонкай і дванаццацю дочкамі жыў на Высьпе каханьня на возеры Нягоцін. Калі ў сям’і нарадзілася трынаццатая незвычайна прыгожая дачка, бацькі вырашылі, што гэта менавіта яна стане спадкаемцам выспы.
Аднак прыгажуня закахалася ў маладога мужчыну. Маладыя вырашылі ажаніцца й зьехаць з выспы.
Калі пра пляны дачкі даведаўся бацька, ён моцна ўсхваляваўся й пайшоў па раду да старой ведзьмы. Ведзьма пайшла на месца спатканьняў закаханых і ператварылася ў Галінду. Малады мужчына, які нічога не падазраваў, пацалаваў ведзьму й неадкладна стаў жабай.
Галінда прыйшла на месца сустрэчы, але свайго каханага не знайшла. Яна доўга чакала. Пасьля многіх гадзінаў, стомленая пайшла купацца ў возеры. Калі яна выходзіла на бераг, пачула вельмі галоснае кваканьне жабы. Яна ўзяла яе на рукі зазірнула ёй у вочы й зразумела, што гэта ейны маладзён.
Галінда была настолькі шакаваная, што пераўтварылася ў камень. Менавіта ў гэткай позе мы можам пабачыць яе па сёньняшні дзень.
аз

By ZeroJeden - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21279298
Мост быў падарваны падчас адступленьня гітлераўскіх войскаў і адбудаваны пасьля Другой сусьветнай вайны.
Арыгінальны мэханізм дазваляў адкрыць мост уручную аднаму чалавеку. У 1969-1970 гадах гэты мэханізм быў заменены электрычным прывадам.
У Гіжыцку знаходзіцца аўтакефальная праваслаўная царква сьвятой Ганны. Яна разьмяшчаецца ў былой лютэранскай капліцы, пабудаванай у канцы XІX стагодзьдзя й мадэрнізаванай у 1980 гадах.
By ZeroJeden - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21157924