Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу: сакрэтныя шахты ўрану

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.11.2017 15:56
  • шахты урану.mp3
Уся выпрацоўка мясцовых шахтаў ішла ў Савецкі Саюз.
Шахта „Лічыжэпа” ля гарадка Кавары на паўднёвым захадзе Польшчы. Шахта „Лічыжэпа” ля гарадка Кавары на паўднёвым захадзе Польшчы. Photo:By Andrzej Otrębski - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29662353

Запрашаем у Польшчу: сакрэтныя шахты урану
Уся выпрацоўка мясцовых шахтаў ішла ў Савецкі Саюз.
Заснаваньне й разьвіццё гарадка Кавары (Kawary) зьвязанае перш за ўсё са здабычай жалезнай руды й разьвіцьцём кавальскага рамяства. У 1148 годзе тут упершыню былі знойдзеныя сьляды руды жалеза. Дзесяцьцю гадамі пазьней пачалася яе здабыча.
У сваю чаргу ў 1927 годзе падчас здабычы жалезнай руды ў Каварах знайшлі таксама ўранавую руду. З 1945 году здабыча ўрану была вялікай таямніцай, хоць у рэгіёне Кавараў узьнікалі многія штольні па яго пошуку й здабычы. Аднак уся выпрацоўка мясцовых шахтаў ішла ў Савецкі Саюз. Пытаньне было настолькі пільным, што руду ў СССР пастаўлялі на самалётах. Нагадаем, у тыя часы краіна саветаў працавала над стварэньнем атамнай бомбы.
Гісторыя горнай дзейнасьці ў раёне населенага пункту Кавары на паўднёвым захадзе Польшчы сягае XIII стагодзьдзя. Геалягічная структура рэгіёну спрыяла ўзьнікненьням карысных выкапняў: руды жалеза, цынку, сьвінца, мыш’яка, флюарыту і ўрану.
Пра тое, што ў гэтым рэгіёне былі знойдзеныя сьляды ўранавай руды, савецкія ядзершчыкі даведаліся ў 1947 годзе. Павышаны ўзровень радыяцыі спачатку быў выкрыты на шахце „Свабода”. Канчаткова ў рэгіёне Кавараў былі знойдзеныя чатыры радовішчы ўрану. На іх месцы ўзьніклі шахты Свабода (Wolność), Падгужэ (Podgórze), Лічыжэпа (Liczyrzepa) і Вікторыя(Wiktoria).
У шахце „Свабода” 1 студзеня 1948 году было заснаване прадпрыемства па апрацоўцы і ўзбагачэньні ўрану R1. Паводле дамовы паміж Савецкім Саюзам й Польшчай яно стала манапалістам па пошуку, пераапрацоўцы й продажу ўрану ў рэгіёне Кавараў.
У выніку „халоднай вайны” й гонкі ўзбраеньняў паміж супэрдзяржавамі будаўніцтва атамнай бомбы стала для Савецкага Саюзу адным з прыярытэтаў. Гэта галоўная прычына эфэктыўнай і хуткай эксплёатацыі знойдзеных у рэгіёне Кавараў залежаў.
Пачаткова палякі пастаўлялі ў Савецкі Саюз неапрацаваную ўранавую руду. Але калі мясцовыя залежы пачалі вычэрпвацца й зьменшылася ўтрыманьне чыстага ўраны ў здабыванай рудзе, польскі бок вырашыў пастаўляць саветам узбагачаны ўран. З гэтай мэтай у 1968 годзе ўзьнік завод па ўзбагачэньні ўрану. Прадпрыемства па пошуку, дабычы і ўзбагачэньні ўрану дзейнічала 25 гадоў, але інфармацыю пра яго мы ня знойдзем ў афіцыйных справаздачах ПНР.
Напрыклад, цягам дзейнасьці шахты „Падгужэ” былі выкапаныя 34 кілямэтры калідораў. Цягам сямі гадоў тут было здабыта 140 тысяч тонаў уранавай руды, зь якой было атрымана каля 200 тысяч кіляграмаў чыстога ўрану.
З 1971 году ў штольні 19А быў адкрыты радонавы інгаляторый. Лячэбная ўстанова дзейнічала ў курорце „Цяпліцэ” й была закрытая ў 1989 годзе. Па сёньняшні дзень гэта быў адзіны радонавы інгаляторый у Польшчы.
З 1973 году, то бок з моманту закрыцьця шахты ў Каварах, у Польшчы ўранавая руда не здабываецца.
Цяпер на тэрыторыі шахты „Падгужэ” пракладзены турыстычны шлях. Ён поўнасьцю бясьпечны ў радыяцыйным пляне. Шлях прыцягвае ня толькі звычайных турыстаў, але таксама вадалазаў.
Менавіта тут быў пабіты рэкорд Польшчы па дайвінгу (падводнаму плаваньню): у 2015 годзе аквалянгіст Міхал Рахвальскі сышоў на глыбіню 157 мэтраў.
аз

Заснаваньне й разьвіццё гарадка Кавары (Kawary) зьвязанае перш за ўсё са здабычай жалезнай руды й разьвіцьцём кавальскага рамяства. У 1148 годзе тут упершыню былі знойдзеныя сьляды руды жалеза. Дзесяцьцю гадамі пазьней пачалася яе здабыча.

У сваю чаргу ў 1927 годзе падчас здабычы жалезнай руды ў Каварах знайшлі таксама ўранавую руду. З 1945 году здабыча ўрану была вялікай таямніцай, хоць у рэгіёне Кавараў узьнікалі многія штольні па яго пошуку й здабычы. Аднак уся выпрацоўка мясцовых шахтаў ішла ў Савецкі Саюз. Пытаньне было настолькі пільным, што руду ў СССР пастаўлялі на самалётах. Нагадаем, у тыя часы краіна саветаў працавала над стварэньнем атамнай бомбы.

Гісторыя горнай дзейнасьці ў раёне населенага пункту Кавары на паўднёвым захадзе Польшчы сягае XIII стагодзьдзя. Геалягічная структура рэгіёну спрыяла ўзьнікненьням карысных выкапняў: руды жалеза, цынку, сьвінца, мыш’яка, флюарыту і ўрану.

Пра тое, што ў гэтым рэгіёне былі знойдзеныя сьляды ўранавай руды, савецкія ядзершчыкі даведаліся ў 1947 годзе. Павышаны ўзровень радыяцыі спачатку быў выкрыты на шахце Свабода. Канчаткова ў рэгіёне Кавараў былі знойдзеныя чатыры радовішчы ўрану. На іх месцы ўзьніклі шахты Свабода (Wolność), Падгужэ (Podgórze), Лічыжэпа (Liczyrzepa) і Вікторыя(Wiktoria).

У шахце „Свабода” 1 студзеня 1948 году было заснаване прадпрыемства па апрацоўцы і ўзбагачэньні ўрану R1. Паводле дамовы паміж Савецкім Саюзам й Польшчай яно стала манапалістам па пошуку, пераапрацоўцы й продажу ўрану ў рэгіёне Кавараў.

У выніку „халоднай вайны” й гонкі ўзбраеньняў паміж супэрдзяржавамі будаўніцтва атамнай бомбы стала для Савецкага Саюзу адным з прыярытэтаў. Гэта галоўная прычына эфэктыўнай і хуткай эксплёатацыі знойдзеных у рэгіёне Кавараў залежаў.

Пачаткова палякі пастаўлялі ў Савецкі Саюз неапрацаваную ўранавую руду. Але калі мясцовыя залежы пачалі вычэрпвацца й зьменшылася ўтрыманьне чыстага ўраны ў здабыванай рудзе, польскі бок вырашыў пастаўляць саветам узбагачаны ўран. З гэтай мэтай у 1968 годзе ўзьнік завод па ўзбагачэньні ўрану.

Прадпрыемства па пошуку, дабычы і ўзбагачэньні ўрану дзейнічала 25 гадоў, але інфармацыю пра яго мы ня знойдзем ў афіцыйных справаздачах ПНР.
Напрыклад, цягам дзейнасьці шахты „Падгужэ” былі выкапаныя 34 кілямэтры калідораў. Цягам сямі гадоў тут было здабыта 140 тысяч тонаў уранавай руды, зь якой было атрымана каля 200 тысяч кіляграмаў чыстога ўрану.

З 1971 году ў штольні 19А быў адкрыты радонавы інгаляторый. Лячэбная ўстанова дзейнічала ў курорце „Цяпліцэ” й была закрытая ў 1989 годзе. Па сёньняшні дзень гэта быў адзіны радонавы інгаляторый у Польшчы.

З 1973 году, то бок з моманту закрыцьця шахты ў Каварах, у Польшчы ўранавая руда не здабываецца.

Цяпер на тэрыторыі шахты „Падгужэ” пракладзены турыстычны шлях. Ён поўнасьцю бясьпечны ў радыяцыйным пляне. Шлях прыцягвае ня толькі звычайных турыстаў, але таксама вадалазаў.

Менавіта тут быў пабіты рэкорд Польшчы па дайвінгу (падводнаму плаваньню): у 2015 годзе аквалянгіст Міхал Рахвальскі сышоў на глыбіню 157 мэтраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт