Logo Polskiego Radia
Print

„Выклік - 48 гадзінаў” – небясьпечная гульня ў Фэйсбуку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.11.2017 10:11
Яе ідэя заключаецца ў тым, каб імітаваць сваё зьнікненьне на 48 гадзін.
pixabay.com/Public Domain CC0

„Выклік - 48 гадзінаў” – новая небясьпечная гульня ў Фэйсбуку
Яе ідэя заключаецца ў тым, каб імітаваць сваё зьнікненьне на 48 гадзін.
Бацькі ўстрывожаныя новай гульнёй у Фэйсбуку „Выклік - 48 гадзінаў”. Яе ідэя заключаецца ў тым, каб імітаваць сваё зьнікненьне на 48 гадзін, не падаючы цягам гэтага часу ніякіх прыкметаў жыцьця, паведамляе сайт wp.pl.
Правілы простыя: школьнік, які вырашае прыняць удзел у гульні, павінен атрымаць як мага больш ачкоў. Кожны перапост зь інфармацыяй аб яго зьнікненьні - гэта адзін бал. Інакш кажучы, чым больш карыстальнікаў інтэрнэту заангажуецца ў пошук і спробу дапамагчы выявіць месца знаходжаньня „зьніклага”, тым больш ачкоў набярэ гулец.
Пасьля 48 гадзінаў удзельнікі гульні могуць „выйсьці з падпольля” і паведаміць сваім блізкім, што зь імі ўсё ў парадку. Прэс-сакратар Фэйсбука кажа, што хоць да гэтага часу ў кампанію не былі накіраваныя ніякія прэтэнзіі наконт гульні, то Фэйсбук сур’ёзна ставіцца да бясьпекі карыстальнікаў і заклікае паведамляць пра кожны гэткі выпадак.
„Выклік - 48 гадзін” атаясамліваецца зь іншай гульнёй - „Гульнёй 72”, пра якую ў 2015 годзе паведамлялі сусьветныя СМІ. Яна таксама зводзілася да імітацыі ўласнага зьнікненьня на 72 гадзіны. Аднак тады „Гульня 72” аказалася проста выдумкай, бо ў рэчаіснасьці ніхто на выклік не адказаў, паведамляе сайт wp.pl.
wp.pl/аз

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт