Шмат палякаў пераяжджае жыць у прыгарады
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
25.10.2017 15:24
Да 2030 году колькасьць жыхароў некаторых прыгарадаў можа вырасьці нават на 51%.
Pixabay.com/Larisa Koshkina/CC0 Creative Commons
Палякі ахвотна пераяжджаюць жыць на прадмесьці вялікіх гарадоў – інфармуе «Puls Biznesu». Да 2030 году колькасьць жыхароў некаторых прыгарадаў можа вырасьці нават на 51%, пра што паведаміла Галоўнае ўпраўленьне статыстыкі.
Асноўнай прычынай пераездаў зьяўляюцца кошты нерухомай маёмасьці. За цану 2-3-пакаёвай кватэры ў горадзе можна пад горадам збудаваць дом жылой плошчай у 100-150 квадратных мэтраў. Акрамя таго, кватэры на самых буйных рынках даражэюць. У трэцім квартале бягучага году павышэньня цэн не зафіксавана толькі ў Вроцлаве, а напрыклад у Гданьскай агламэрацыі назіраўся скок цэн – на 23%.
Цэны, канешне, залежаць ад месца. У сярэднім адзін мэтар жыльля ў Варшаве каштуе 7,7 тыс. злотых, а ў падваршаўскіх мясцовасьцях за адзін квадратны мэтар новага дому трэба заплаціць палову гэтай сумы – каля 3,8 тыс. Яшчэ большай папулярнасьцю карыстаюцца дамы з другаснага рынку. Пакупнікі такіх дамоў могуць атрымаць вельмі высокія зьніжкі, паколькі дом на другасным рынку прадаецца нават 2-3 гады. Уладальнікі гатовыя значна панізіць цану, нават на 30-40%, каб толькі прадаць нерухомасьць.
Жыцьцё на прадмесьцях – гэта сусьветная тэндэнцыя. У цэнтрах гарадоў разьвіваюцца гандаль, паслугі, пашыраецца офісная ды гатэльная прапанова, а спальныя кварталы ды аднасямейныя дамы будуюцца ў далёкіх ад цэнтру раёнах і прыгарадзе. Для прыкладу: Парыж налічвае 2,2 млн. жыхароў, а з прыгарадамі – амаль у шэсьць разоў больш.
Puls Biznesu/нг