Logo Polskiego Radia
Print

Кватэры ў найдаражэйшым хмарачосе ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2017 16:26
Цана апартамэнтаў - ад 710 тыс. эўра да 2,5 млн эўра.
bbidevelopment.pl/zlota44.com

У самы высокі варшаўскі хмарачос засяліліся першыя жыхары. Продаж камфортных кватэр кляса люкс стымулююць крэдыты зь нізкімі працэнтамі й адносна невялікі кошт камунальных аплат.

Самы высокі жылы хмарачос у Эўрапейскім Зьвязе пабудаваны ў цэнтры Варшавы па адрасе Злота 44. Яго вышыня - 192 мэтры. На 52 паверхах разьмешчана 287 апартамэнтаў. На восьмым паверсе знаходзіцца спартыўны цэнтар з басэйнам, заляй для гольфа, касмэтычныя салёны, кінатэатар ды тэраса плошчаю ў 400 квадрытных мэтраў з джакузі.

- Нашымі кліентамі зьяўляюцца пераважна прадпрымальнікі, якія зарабілі грошы ў Заходняй Эўропе, а таксама займаюцца бізнэсам на радзіме, – кажа дырэктар кампаніі BBI Development Рафал Шчэпаньскі.

Цана апартамэнтаў на Злотай 44 - ад 3 млн злотых да 10 млн. (710 тысяч эўра да 2,5 млн эўра)

Забудоўшчык не раскрывае, колькі апартамэнтаў ужо прададзена, але мяркуе, што ў польскага рынку нерухомасьці кляса люкс - вялікая будучыня.

Спэцыяліст па рынку нерухомосьці Стывэн Бакстыд (Steven Baxted) падкрэсьлівае, што рынак эксклюзіўнай нерухомасьці ў Польшчы характэрызуецца нізкімі цэнамі ў параўнаньні з Заходняй Эўропай.

«Нават у выпадку найбольш прэстыжных аб’ектаў сярэдні кошт аднаго мэтра складае ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч злотых. Багатыя людзі набываюць іх у якасьці рэзыдэнцыі або для здачы ў арэнду», – адзначае заходні спэцыяліст.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт