Бацькі ня хочуць прышчэпліваць сваіх дзяцей
Найгорш сытуацыя выглядае на Памор’іі, у Сылезіі і ў Вялікапольшчы.
У першай палове 2017 году бацькі ў Польшчы ажно 23,5 тысячы разоў адмовіліся прышчэпліваць сваіх дзяцей. Гэта на 10% больш, чым цягам усяго 2016 году, - паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”. Газэта папярэджвае, што калі гэты тэмп захаваецца, то праз шэсьць гадоў польскае грамадзтва апынецца пад пагрозай эпідэміі.
Газэта адзначае таксама, што адмова ад прышчэпліваньня дзяцей стала „кепская модай”. Гэта пацьвярджаюць дадзеныя Дзяржаўнага інстытуту гігіены. У 2012 годзе бацькі адмовіліся прышчэпліваць дзяцей у 5 тысячах 300 выпадках, а двума гадамі пазьней гэткіх выпадкаў было ўжо 12 тысяч 600. Дарэчы, колькасьць бацькаў, якія ня хочуць прышчэпліваць сваіх дзяцей, пастаянна расьце.
Асноўнай прычынай такога стану рэчы зьяўляецца адсутнасьць веры ў эфэктыўнасьць вакцынаў ды нават перакананьне ў іх шкоднасьці.
Нацыянальны кансультант у галіне эпідэміялёгіі прафэсар Анджэй Зяліньскі (Andrzej Zieliński) папярэджвае, што калі цяперашняя тэндэнцыя будзе ўтрымлівацца, то палякам пачне пагражаць вяртаньне інфэкцыйных захворваньняў. Спэцыяліст дадае, што калі доля прышчэпленых жыхароў зьнізіцца з цяперашніх 95% да 80-85%, то вірусы й бактэрыі пачнуць свабодна распаўсюджвацца ў грамадзтве.
У сваю чаргу спэцыяліст у галіне вакцынацыі доктар Павел Гжэсёўскі (Paweł Grzesiowski) з Цэнтру прафіляктычнай мэдыцыны й рэабілітацыі папярэджвае, што калі колькасьць адмоў ад прышчэпліваньня вырасьце да 100 тысяч у год, дык гэта павялічыць верагоднасьць таго, што няпрышчэпленыя дзеці сустрэнуцца ў школе або ў дзіцячым садзе, а гэта азначае сур'ёзную небясьпеку ўзьнікненьня эпідэміі інфэкцыйных захворваньняў.
Паводле газэты „Dziennik Gazeta Prawna”, калі гаворка ідзе пра колькасьць адмоваў ад прышчэпліваньня дзяцей, то найгорш сытуацыя выглядае на Памор’іі (7.45 адмоваў на 1 тысячу жыхароў), у Сылезіі (5,68 на 1 тысячу) і ў Вялікапольшчы (5,23 на 1 тысячу). У сваю чаргу найлепш - на поўначы і ўсходзе Польшчы.
аз