Newsweek
Спэцыяльна для кліентаў з арміі прастытуткі апранаюць вопратку ў вайсковым стылі. На ахопленым вайной усходзе Ўкраіны цьвіце порнабізнэс і выкарыстаньне жанчын.
Сэпаратысты ўвялі камэнданцкі час яшчэ на пачатку антыўкраінскага бунту, як толькі занялі Данбас. З 23 да 5 гадзіны раніцы па горадзе нельга перамяшчацца. Але гэта не азначае, што начное жыцьцё не існуе. Усяночныя імпрэзы арганізоўваюць дарагія гатэлі, якія належаць лідарам сэпаратыстаў.
Ля ўваходу ў модныя клюбы вісяць шыльды з інфармацыяй, што нельга ўваходзіць у спартыўнай ці ваеннай вопратцы, бо на пачатку баевікі прыходзілі ўзброеныя, у бронекамізэльках.
На пачатку канфлікту на Данбасе мундзіры прыцягвалі звычайных дзяўчат,
яшчэ большае ўражаньне рабіла форма расейскіх камандасаў. Аднак з часам клюбы запоўніліся прастытуткамі. Вайскоўцы зьяўляюцца пажаданымі кліентамі, паколькі толькі яны маюць грошы. «У дарагіх гатэлях, куды прыходзяць міністры сэпаратыстычнага ўраду, расейскія чыноўнікі, замежнымі назіральнікі з АБСЭ – шмат сыліконавых, дорага апранутых, элітных прастытутак. Там паслугі ацэньваюцца ў тысячах даляраў, – расказвае валанцёрка Марына. – У звычайныя бары прыходзяць шараговыя жаўнеры, там сядзяць падлеткі з правінцыі, а свае паслугі прапануюць нават за ежу».
Таксама старонкі ў інтэрнэце перапоўненыя эратычнымі прапановамі. Кіроўцы развозяць дзяўчат па прыватных кватэрах. Гітом сэзону зьяўляюцца дзяўчыны ў ваеннай форме, прычым адны замаўляюць украінскія мундзіры, іншыя – расейскія.
«Данецк зьяўляецца сталіцай сэксбізнэсу ў рэгіёне, жанчын адтуль высылаюць у Маскву. На жаль, паяўляюцца сыгналы, што непаўнагадовых таксама, – гаворыць Юрый Бутусаў з парталу censor.net. – Канешне, нічога не адбываецца бяз згоды сэпаратыстычных лідараў, якія атрымліваюць долю за кожную дзяўчыну».
Сэксуальныя паслугі – гэта бізнэс, які побач з кантрабандай зьяўляецца самым прыбытковым у Данбасе. «З аднаго боку ёсьць мноства вайскоўцаў і вялікі попыт, з іншага – прапанова, бо жанчыны змагаюцца за выжываньне», – гаворыць Юлія Царэўская з Таварыства публічнага здароўя.
Newsweek: На ахопленым вайной усходзе Ўкраіны цьвіце порнабізнэс і выкарыстаньне жанчын.
Сэпаратысты ўвялі камэнданцкі час яшчэ на пачатку антыўкраінскага бунту, як толькі занялі Данбас. З 23 да 5 гадзіны раніцы па горадзе нельга перамяшчацца. Але гэта не азначае, што начное жыцьцё не існуе. Усяночныя імпрэзы арганізоўваюць дарагія гатэлі, якія належаць лідарам сэпаратыстаў.
Ля ўваходу ў модныя клюбы вісяць шыльды з інфармацыяй, што нельга ўваходзіць у спартыўнай ці ваеннай вопратцы, бо на пачатку баевікі прыходзілі ўзброеныя, у бронекамізэльках.
На пачатку канфлікту на Данбасе мундзіры прыцягвалі звычайных дзяўчат,яшчэ большае ўражаньне рабіла форма расейскіх камандасаў. Аднак з часам клюбы запоўніліся прастытуткамі. Вайскоўцы зьяўляюцца пажаданымі кліентамі, паколькі толькі яны маюць грошы. «У дарагіх гатэлях, куды прыходзяць міністры сэпаратыстычнага ўраду, расейскія чыноўнікі, замежнымі назіральнікі з АБСЭ – шмат сыліконавых, дорага апранутых, элітных прастытутак. Там паслугі ацэньваюцца ў тысячах даляраў, – расказвае валанцёрка Марына. – У звычайныя бары прыходзяць шараговыя жаўнеры, там сядзяць падлеткі з правінцыі, а свае паслугі прапануюць нават за ежу».

ав