На днях у Польшчы распачалася акцыя «Ўсынаві пчалу». Гэта ўжо пятае выданьне экалягічнай кампаніі, якую праводзіць арганізацыя «Грынпіс». На старонцы adoptujpszczole.pl можна выбраць колькасьць віртуальных насякомых для «ўсынаўленьне». Акцыя мае характар грамадзкага збору сродкаў. Як кажуць яе арганізатары, гэта найбуйнейшая па колькасьці ўдзельнікаў акцыя такога тыпу. Адна пчала – гэта кошт 2 злотых.
Акцыя праводзіцца пяты раз, а гэта азначае, што папярэднія закончыліся посьпехам. Каардынатарка акцыі Катажына Ягела гаворыць, што папярэднія акцыі закончыліся цэлым мноствам посьпехаў.
К. Ягела: Гэта акцыя, якая абʼяднала тысячы палякаў і полек. Вельмі натхняльным зьяўляецца тое, што мы любім насякомых-запыляльнікаў, хочам пра іх клапаціцца, разумеем, наколькі яны важныя. Ужо дзесяткі тысяч людзей далучыліся да акцыі. У рамках акцый «Усынаві пчалу» мы рэалізавалі як вельмі простыя рэчы, даступныя кожнаму чалавеку, так і праекты на карысьць пчол на тэрыторыі цэлага ЭЗ. Польшчу запоўніла цэлая сетка гатэляў для насякомых-запыляльнікаў. Усё больш людзей клапоціцца аб тым, каб іх бальконы і сады былі прыязнымі для пчол. Мы праводзілі шматлікія навуковыя дасьледаваньні. Між іншым, у іх рамках кожны мог выслаць свае дадзеныя, каб мы маглі стварыць мапу гатункаў пчол у Польшчы. Таксама мы ратавалі пчол, якія пацярпелі ў выніку катастроф. Вясной гэтага году 60 тысяч палякаў падпісалі пэтыцыю ў справе неанікаціноідаў. Гэта быў зварот да міністра сельскай гаспадаркі забараніць выкарыстоўваньне гэтых таксычных субстанцый. Падобнай дзейнасьці ёсьць насамрэч шмат.
Акцыя па «ўсынаўленьні» пчол будзе працягвацца да 14 лістапада. «Грынпіс» паставіў за мэты «ўсынаўленьне» 125 тысяч пчол. На сёньняшні дзень «усыноўлены» больш за 29 тысяч пчол.
Сёлета перад эколягамі стаіць задача стварэньня Нацыянальнай стратэгіі аховы насякомых-апыляльнікаў.
К. Ягела: Мы хочам падрыхтаваць напрамак дзейнасьці для нашай краіны. Мы хочам выкарыстаць пры гэтым розныя мэтады, сярод іх кансультацыя з чыноўнікамі, навукоўцамі, але таксама і звычайнымі грамадзянамі. Стратэгія сабрала бы прынцыпы існуючай палітыкі ў дачыненьні да пчол, але таксама ўтрымлівала б пляны на будучыню.
Навукоўцы апошнія гады бʼюць трывогу. Паводле іх, насякомых-апыляльнікаў з кожным годам становіцца ўсё менш. Ці пяць гадоў, якія працягваецца акцыя «Ўсынаві пчалу», сытуацыя апыляльнікаў хоць крыху палепшылася?
К. Ягела: Польшча цяпер знаходзіцца ў вельмі адмысловай сытуацыі. Мы можам казаць аб тым, што мы хочам ахоўваць пчол, але яшчэ не павінны іх ратаваць. Праўда, бягучы год быў для пчол адным з найцяжэйшых за апошнія дэкады. Аднак, нягледзячы на гэта, нашы страты пчол яшчэ не настолькі вялікія як на Захадзе. Калі казаць пра сытуацыю пчол, то яна не становіцца горшай. Гэта вельмі важна, паколькі ў іншых краінах сытуацыя пагаршаецца. Таму мы лічым, што гэта нашая перамога. Мы спадзяемся, што дзякуючы стварэньні Нацыянальнай стратэгіі аховы насякомых-апыляльнікаў, пры падтрымцы ўраду, а асабліва міністра сельскай гаспадаркі, які можа забараніць самыя таксычныя субстанцыі, сытуацыя будзе толькі паляпшацца.
Тлумачыць, што пчолы вельмі патрэбныя, нікому ня трэба. Гэтыя насякомыя займаюцца апыленьнем расьлін. А апыленьне – гэта «паслуга», дзякуючы якой на нашы талеркі трапляе ажно 1/3 прадуктаў. ¾ расьлін пасрэдна залежыць ад апыленьня пчоламі. Напрыклад, рапс у стане апыліцца сам, але калі гэта зробяць пчолы, то плёны будуць на 30-40% большыя. Такім чынам нашае існаваньне, кошт нашай ежы, яе разнастайнасьць і якасьць залежаць ад дармовай працы пчол.
На днях у Польшчы распачалася акцыя «Ўсынаві пчалу». Гэта ўжо пятае выданьне экалягічнай кампаніі, якую праводзіць арганізацыя «Грынпіс». На старонцы adoptujpszczole.pl можна выбраць колькасьць віртуальных насякомых для «ўсынаўленьне». Акцыя мае характар грамадзкага збору сродкаў. Як кажуць яе арганізатары, гэта найбуйнейшая па колькасьці ўдзельнікаў акцыя такога тыпу. Адна пчала – гэта кошт 2 злотых.
Акцыя праводзіцца пяты раз, а гэта азначае, што папярэднія закончыліся посьпехам. Каардынатарка акцыі Катажына Ягела гаворыць, што папярэднія акцыі закончыліся цэлым мноствам посьпехаў.
К. Ягела: Гэтая акцыя абʼяднала тысячы палякаў і полек. Вельмі натхняльным зьяўляецца тое, што мы любім насякомых-запыляльнікаў, хочам пра іх клапаціцца, разумеем, наколькі яны важныя. Ужо дзесяткі тысяч людзей далучыліся да акцыі. У рамках акцый «Усынаві пчалу» мы рэалізавалі як вельмі простыя рэчы, даступныя кожнаму чалавеку, так і праекты на карысьць пчол на тэрыторыі цэлага ЭЗ. Польшчу запоўніла цэлая сетка гатэляў для насякомых-запыляльнікаў. Усё больш людзей клапоціцца аб тым, каб іх бальконы і сады былі прыязнымі для пчол. Мы праводзілі шматлікія навуковыя дасьледаваньні. Між іншым, у іх рамках кожны мог выслаць свае дадзеныя, каб мы маглі стварыць мапу гатункаў пчол у Польшчы. Таксама мы ратавалі пчол, якія пацярпелі ў выніку катастроф. Вясной гэтага году 60 тысяч палякаў падпісалі пэтыцыю ў справе неанікаціноідаў. Гэта быў зварот да міністра сельскай гаспадаркі забараніць выкарыстоўваньне гэтых таксычных субстанцый. Падобнай дзейнасьці ёсьць насамрэч шмат.
Акцыя па «ўсынаўленьні» пчол будзе працягвацца да 14 лістапада. «Грынпіс» паставіў за мэту «ўсынаўленьне» 125 тысяч пчол. На сёньняшні дзень «усыноўлены» больш за 29 тысяч пчол.Сёлета перад эколягамі стаіць задача стварэньня Нацыянальнай стратэгіі аховы насякомых-апыляльнікаў.
К. Ягела: Мы хочам падрыхтаваць напрамак дзейнасьці для нашай краіны. Мы хочам выкарыстаць пры гэтым розныя мэтады, сярод іх кансультацыя з чыноўнікамі, навукоўцамі, але таксама і звычайнымі грамадзянамі. Стратэгія сабрала бы прынцыпы існуючай палітыкі ў дачыненьні да пчол, але таксама ўтрымлівала б пляны на будучыню.
Навукоўцы апошнія гады бʼюць трывогу. Паводле іх, насякомых-апыляльнікаў з кожным годам становіцца ўсё менш. Ці за пяць гадоў, якія працягваецца акцыя «Ўсынаві пчалу», сытуацыя апыляльнікаў хоць крыху палепшылася?
К. Ягела: Польшча цяпер знаходзіцца ў вельмі адмысловай сытуацыі. Мы можам казаць аб тым, што мы хочам ахоўваць пчол, але яшчэ не павінны іх ратаваць. Праўда, бягучы год быў для пчол адным з найцяжэйшых за апошнія дэкады. Аднак, нягледзячы на гэта, нашы страты пчол яшчэ не настолькі вялікія як на Захадзе. Калі казаць пра сытуацыю пчол, то яна не становіцца горшай. Гэта вельмі важна, паколькі ў іншых краінах сытуацыя пагаршаецца. Таму мы лічым, што гэта нашая перамога. Мы спадзяемся, што дзякуючы стварэньню Нацыянальнай стратэгіі аховы насякомых-апыляльнікаў, пры падтрымцы ўраду, а асабліва міністра сельскай гаспадаркі, які можа забараніць самыя таксычныя субстанцыі, сытуацыя будзе толькі паляпшацца.
Тлумачыць, што пчолы вельмі патрэбныя, нікому ня трэба. Гэтыя насякомыя займаюцца апыленьнем расьлін. А апыленьне – гэта «паслуга», дзякуючы якой на нашы талеркі трапляе ажно 1/3 прадуктаў. ¾ расьлін пасрэдна залежаць ад апыленьня пчоламі. Напрыклад, рапс у стане апыліцца сам, але калі гэта зробяць пчолы, то плёны будуць на 30-40% большыя. Такім чынам нашае існаваньне, кошт нашай ежы, яе разнастайнасьць і якасьць залежаць ад дармовай працы пчол.
ав