Logo Polskiego Radia
Print

Пірс у Сопаце – сымбаль Балтыйскага ўзьбярэжжа (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2017 16:01
  • Пірс у Сопаце.mp3
У 2016 годзе пірс у Сопаце наведаў амаль мільён турыстаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Пірс у Сопаце – сымбаль Балтыйскага ўзьбярэжжа (ФОТА)
У 2016 годзе пірс у Сопаце наведаў амаль мільён турыстаў.
Пірс у Сопаце (Sopot) - самы доўгі пірс на беразе Балтыйскага мора. Яго даўжыня складае 511,5 мэтра, зь якіх 458 выходзяць у Гданьскі заліў.
Сопацкі пірс - гэта адна з самых вялікіх славутасьцяў гэтага курортнага горада.
Піср складаецца зь дзьвюх частак: драўлянай, якая выходзіць у мора, і часткі, якая разьмяшчаецца на сушы.
Сухапутная частка ўяўляе сабой пляц плошчай у 20 тысяч квадратных мэтраў. На ім разьмешчаны прыгожы, гістарычны фантан, маяк зь якога можна палюбавацца навакольным краявідам, амфітэатар, рэстараны й парк. Улетку на пляцы праходзяць масавыя мерапрыемствы. Узімку тут месьціцца гарадзкі каток.
Драўляная частка пірса прызначаная галоўным чынам для шпацыраў. Ейная даўжыня складае 511,5 мэтра. Больш за 450 зь іх выходзяць у мора. Пірс двухпавярховы, а яго бакавая частка дазваляе прышвартавацца пасажырскім суднам. Пры пірсе з 2011 году дзейнічае порт для яхтаў, які можа прыняць адначасова да 100 адзінак.
Першы пірс у Сопаце пабудаваў у 1827 годзе француз, лекар напалеонскіх войскаў Ежы Гафнэр (Jerzy Haffner). Аб’ект складаў тады 31,5 мэтра. Да канца XIX стагодзьдзя пірс быў прадоўжаны да 150 мэтраў. У 1910 годзе яго даўжыня сягала ўжо 315 мэтраў.
Сопацкі пірс паступова мяняў свой характар і выгляд. Першапачаткова ён выконваў функцыю лякальнай марской прыстані. Аднак паступова разам зь разьвіцьцём курорту пачаў выконваць функцыю месца аздараўленчага адпачынку, а пазьней таксама месца культурных мерапрыемстваў.
Уваход на пірс стаў платным ужо ў другой палове ХIХ стагодзьдзя. На прыканцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў дзякуючы марскім і чыгуначным спалучэньням у Сопат прыяжджалі аздараўленцы з усяе Эўропы. Варта ведаць, што канцэнтрацыя ёду на найбольш высунутай у мора частцы пірса ўдвая большая, чым на беразе мора.
У міжваенным пэрыядзе пірс быў портам для буйных пасажырскіх суднаў. На самай справе яны прышвартоўваліся на некаторай адлегласьці ад пірса, на які пасажыраў прывозілі на лодках. Кароткі час тут разьмяшчалася прыстань для гідрасамалётаў.
Свой цяперашні кшталт пірс у Сопаце атрымаў у 1928 годзе пасьля найбуйнейшай у сваёй гісторыі рэканструкцыі, якая пачалася годам раней і была прымеркаваная да 25-годзьдзя горада й 100-годзьдзя пірса.
З тых часоў у яго выглядзе адбыліся невялікія зьмены, нягледзячы на неаднаразовыя капітальныя рамонты.
З пірса можна паназіраць за Гранд-гатэлям і портам у Гданску.
Пірс зьяўляецца сымбалем Сопату й адным з самых папулярных сярод турыстаў аб’ектаў на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. У 2016 годзе пірс наведаў амаль мільён турыстаў.
аз

Пірс у Сопаце (Sopot) - самы доўгі пірс на беразе Балтыйскага мора. Яго даўжыня складае 511,5 мэтра, зь якіх 458 выходзяць у Гданьскі заліў.

Сопацкі пірс - гэта адна з самых вялікіх славутасьцяў гэтага курортнага горада.
Піср складаецца зь дзьвюх частак: драўлянай, якая выходзіць у мора, і часткі, якая разьмяшчаецца на сушы.

Photo:
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сухапутная частка ўяўляе сабой пляц плошчай у 20 тысяч квадратных мэтраў. На ім разьмешчаны прыгожы, гістарычны фантан, маяк зь якога можна палюбавацца навакольным краявідам, амфітэатар, рэстараны й парк. Улетку на пляцы праходзяць масавыя мерапрыемствы. Узімку тут месьціцца гарадзкі каток.

Драўляная частка пірса прызначаная галоўным чынам для шпацыраў. Ейная даўжыня складае 511,5 мэтра. Больш за 450 зь іх выходзяць у мора. Пірс двухпавярховы, а яго бакавая частка дазваляе прышвартавацца пасажырскім суднам. Пры пірсе з 2011 году дзейнічае порт для яхтаў, які можа прыняць адначасова да 100 адзінак.

Photo:
Photo: pl.wikipedia.org/autor nieznany/Domena publiczna

Першы пірс у Сопаце пабудаваў у 1827 годзе француз, лекар напалеонскіх войскаў Ежы Гафнэр (Jerzy Haffner). Аб’ект складаў тады 31,5 мэтра. Да канца XIX стагодзьдзя пірс быў прадоўжаны да 150 мэтраў. У 1910 годзе яго даўжыня сягала ўжо 315 мэтраў.

Сопацкі пірс паступова мяняў свой характар і выгляд. Першапачаткова ён выконваў функцыю лякальнай марской прыстані. Аднак паступова разам зь разьвіцьцём курорту пачаў выконваць функцыю месца аздараўленчага адпачынку, а пазьней таксама месца культурных мерапрыемстваў.

Photo:
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Уваход на пірс стаў платным ужо ў другой палове ХIХ стагодзьдзя. На прыканцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў дзякуючы марскім і чыгуначным спалучэньням у Сопат прыяжджалі аздараўленцы з усяе Эўропы. Варта ведаць, што канцэнтрацыя ёду на найбольш высунутай у мора частцы пірса ўдвая большая, чым на беразе мора.

У міжваенным пэрыядзе пірс быў портам для буйных пасажырскіх суднаў. На самай справе яны прышвартоўваліся на некаторай адлегласьці ад пірса, на які пасажыраў прывозілі на лодках. Кароткі час тут разьмяшчалася прыстань для гідрасамалётаў.

Свой цяперашні кшталт пірс у Сопаце атрымаў у 1928 годзе пасьля найбуйнейшай у сваёй гісторыі рэканструкцыі, якая пачалася годам раней і была прымеркаваная да 25-годзьдзя горада й 100-годзьдзя пірса. З тых часоў у яго выглядзе адбыліся невялікія зьмены, нягледзячы на неаднаразовыя капітальныя рамонты.

Photo:
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З пірса можна паназіраць за Гранд-гатэлям і портам у Гданску.

Пірс зьяўляецца сымбалем Сопату й адным з самых папулярных сярод турыстаў аб’ектаў на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. У 2016 годзе пірс наведаў амаль мільён турыстаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт