У Польшчы пасьпяхова разьвіваецца шкарпэткавы бізнэс
Шкарпэткі – важны элемэнт вопраткі ў Польшчы.
Аздараўленчыя, для трэкінгу або прабежак – гаворка ідзе пра шкарпэткі, рынак якіх у Польшчы пастаянна мяняецца й разьвіваецца. Кампаніі з 20-гадовым досьведам прымушаны канкураваць са стартапамі, якія ў шкарпэткавым бізнэсе таксама квітнеюць. Пры гэтым нельга забываць пра імпарт з Азіі, паведамляе „Puls Biznesu”.
Сёлета амб’ём рынку панчошна-шкарпэткавых вырабаў дасягне 456 мільёнаў злотых. Яшчэ ў 2012 годзе палякі выдаткоўвалі на гэтыя тавары на 100 млн злотых менш. Тым часам у 2017 годзе яны купяць каля 88 мільёнаў адзінак панчошна-шкарпэткавых вырабаў.
„Кожны год мы павялічваем вытворчасьць і дапаўняем прапанову новымі ўзорамі й мадэлямі. Яшчэ дзесяць гадоў таму, здавалася б немагчымым, напрыклад, прапанаваць шкарпэткі з выявай жывёлаў, або шкарпэткі, вырабленыя зь іншых тканін у сярэдзіне й звонку”, - кажа заснавальнік ТАА „Стывэн” Марэк Брыла (Marek Bryła). Ён нагадае, што гэта таксама пытаньне тэхналёгіі вытворчасьці.
Шкарпэткі – гэта тавар ня першай, але штодзённай неабходнасьці. Яны становяцца важным элементам вопраткі палякаў, якія зьвяртаюць на іх усё большую увагу.
Аднак, паводле Марэка Брылы, перш за ўсё на шкарпэткавым рынку бачная выразная спэцыялізацыя. Вырабляюцца асобныя шкарпэткі для бегу, альпінізму, а таксама, напрыклад, аздараўленчыя. Апошнім часам асаблівым зацікаўленьнем карыстаюцца менавіта шкарпэткі для паасобных відаў спорту.
„Вядома, ніхто ня ў стане канкураваць цаной з вырабамі з Азіі, але эўрапейскія кліенты пачынаюць зьвяртаць асаблівую ўвагу на высокую якасьць, якой азіяцкія вырабы часта не гарантуюць. Гэта таксама пытаньне хуткай рэакцыі на попыт”, - кажа ў размове з газэтай „Puls Biznesu” уладальнік прадпрыемства JJW Уладзімеж Левін (Włodzimierz Lewin).
аз