Logo Polskiego Radia
Print

У Гданьску будуюць найбольшы ў сьвеце бурштынавы алтар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.08.2017 14:40
Ужо праз некалькі месяцаў будзе завершаная першая частка будовы Бурштынавага алтара Айчыны.
photo: brygida.gdansk.pl

Ужо праз некалькі месяцаў будзе завершаная першая частка будовы Бурштынавага алтара Айчыны ў базыліцы сьвятой Брыгіды ў Гданьску. Гэта будзе найбуйнейшы ў сьвеце бурштынавы алтар. Яго вышыня – 12 мэтраў, шырыня – 10. Агулам алтар будзе мець 120 квадратных мэтраў.

“Новы алтар будзе выразам удзячнасьці Богу за апеку над народам Польшчы”, - расказвае пробашч храму ксёндз Людвік Кавальскі. Ідэя пабудаваць найбольшы ў Эўропе бурштынавы алтар нарадзілася ў 2000 годзе. Ідэю высунуў тагачасны пробашч ксёндз Генрык Янкоўскі і гданьскія аматары бурштыну. Гэта мела быць удзячнасьць за свабоду і пантыфікат Яна Паўла ІІ.

Цэнтральным элемэнтам алтара зьяўляецца абраз Маці Божай. Мадонна і Дзіцятка атрымалі бурштынавыя кароны і сукенку, зробленую з белага бурштыну. У алтары таксама ёсьць фігуры сьвятой Брыгіды Швэцкай (апякункі Эўропы), сьвятой Альжбэты Хэсэльблад ды бронзавыя фігуры Яна Паўла ІІ і кардынала Стэфана Вышыньскага.

Дынамічная будова алтара не была б магчымай без дапамогі прыхаджан, а таксама людзей з цэлай Польшчы і замежжа. Палякі, украінцы, расейцы безупынна прыносяць кавалкі бурштыну, якія спэцыяльна апрацоўваюцца. Вернікі таксама прыносяць срэбра і золата для алтара.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт