Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць марской рыбы залежыць ад стану рэк

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.07.2017 17:43
  • Дзень рыбы.mp3
Колькасьць рыбы апошнімі гадамі значна зьменшылася, а прычын гэтага ёсьць некалькі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Папуляцыя марскіх рыб непасрэдна залежыць ад стану рэк. Колькасьць рыб апошнімі гадамі значна зьменшылася, а прычын гэтага ёсьць некалькі. Пра гэтыя ды іншыя праблемы будуць размаўляць на польскім узьбярэжжы ўдзельнікі Дня рыбы.
У суботу 29 ліпеня ў балтыйскім горадзе Хэль пройдзе сьвяткаваньне Дня рыбы. Асаблівым чынам яно будзе прысьвечана тром айчынным гатункам рыб – акуню, шчупаку і рыбцу.
Удзельнікі сьвята пры дапамозе гульняў і конкурсаў даведаюцца пра пагрозы, зь якімі сутыкаюцца айчынныя гатункі рыб. На Дню рыбы можна будзе даведацца дзе і як жывуць рыбы, што ім пагражае і як неабходна іх абараняць. Асаблівым чынам арганізатары будуць зьвяртаць увагу на сувязь паміж рэкамі і морам – гаворыць Яцэк Божэк, старшыня экалягічнай арганізацыі Клюб Гая, якая зьяўляецца адным з арганізатараў Дня рыбы.
Я. Божэк: Сытуацыя з рыбамі залежыць ад двух асяродзьдзяў – ад рэк і ад Балтыйскага мора. Таму адной з вялікіх пагроз зьяўляецца забруджанасьць польскіх рэк. У сувязі з гэтым мы зьвяртаем увагу, па-першае, што рыба павінна жыць у чыстай вадзе. Другім вельмі важным момантам зьяўляецца факт, што рыба павінна мець месца для размнажэньня. Трэба нагадваць, што рыбам патрэбнае месца, каб адкладваць ікру. Калісьці польскія рыбы маглі перамяшчацца ўверх па рэках, але цяпер гэта вельмі ўскладнена па прычыне гэтак званых гідратэхнічных будоваў. Удзельнікам Дня рыбы мы хочам расказаць, чаму рыбы зьяўляюцца настолькі важнымі.
Шчупак калісьці быў вельмі распаўсюджаны як у прэснай вадзе, так і ў прыбярэжных марскіх лягунах. На жаль, разбурэньне падводных лугоў, рэгуляваньне рэк і будова на рэках гідратэхнічных аб’ектаў прывялі да гвалтоўнага зьмяншэньня марскіх рыб. Яцэк Божэк нагадвае, што колькасьць марскіх рыб наўпрост залежыць ад рэк.
Я. Божэк: Вялікая колькасьць рыб жыве адначасова ў двух асяродзьдзях. Рыбы, як напрыклад ласось, размнажаюцца ў прэснай вадзе. Потым яны вяртаюцца ў мора ці акіян. Шчупака можна сустрэць як у рэках, так і ў прыбярэжных водах Балтыйскага мора. І калі гэтае асяродзьдзе не дастаткова здаровае, у ім няма біяразнастайнасьці, то рыбы ня могуць там размнажацца. Таму для рыб, якія жывуць у двух асяродзьдзях, настолькі важным зьяўляецца спалучэньне паміж рэкамі і марамі. Гэта асабліва важна для іх размнажэньня.
Ня толькі папуляцыя шчупакоў вельмі моцна зьменшылася. У трагічным стане зьяўляецца акунь, рыбец ды іншыя гатункі. Яцэк Божэк называе галоўныя прычыны такога стану.
Я. Божэк: Ёсьць шэраг розных прычын зьмяншэньня колькасьці рыб як у рэках, так і марах і акіянах. Сярод прычын чысьціня вады, гідратэхнічныя будовы, страта біяразнастайнасьці, асабліва страта месцаў размнажэньня. Калі чалавек узводзіць гідратэхнічныя будоўлі, інакш кажучы чалавек бэтаніруе дно рэк, набліжаецца да берагоў рэк, то месцы размнажэньня рыб звычайна гінуць. А гідратэхнічных будоўляў з кожным разам становіцца ўсё больш. Рыбы ня могуць перамяшчацца. Акрамя таго наўпрост трэба сказаць, што рыб у морах і акіянах штораз менш па прычыне празьмернай рыбалоўлі.
Пытаньні рэгуляваньня рэк ці будовы гідратэхнічных аб’ектаў залежыць ад чыноўнікаў. Што ў такой сытуацыі можа зрабіць звычайны грамадзянін, якому не абыякавы стан папуляцыі рачных і марскіх рыб?
Я. Божэк: Кожны з нас зьяўляецца спажыўцом. Асобы, якія ядуць рыбы, могуць выбіраць гатункі, якіх у нас шмат. А не купляць рыбу, якая пад пагрозай зьнікненьня. Кожны з нас як спажывец, кліент рэстаранаў, павінен даведацца якая гэта рыба. Ён павінен разумець, што лепш для прыроды зьесьць гатунак рыбы, якой у вадаёмах дастаткова. А будзе гэта ня менш смачна.

Папуляцыя марской рыбы непасрэдна залежыць ад стану рэк. Колькасьць рыб апошнімі гадамі значна зьменшылася, а прычын гэтага ёсьць некалькі. Пра гэтыя ды іншыя праблемы будуць размаўляць на польскім узьбярэжжы ўдзельнікі Дня рыбы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт