Logo Polskiego Radia
Print

Музэй Варшаўскага паўстаньня (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.08.2017 10:01
  • Музэй Варшаўскага паўстаньня.mp3
З моманту адкрыцьця ўстанова зьяўляецца адным з найбольш папулярных музэяў у Варшаве.
Photo: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.orgPhoto: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.orgPhoto: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.org

Музэй Варшаўскага паўстаньня (ФОТА)
З моманту адкрыцьця ўстанова зьяўляецца адным з найбольш папулярных музэяў у Варшаве.
Сёньня я запрашаю ў Музэй Варшаўскага паўстаньня. Гісторыя ўзьнікненьня музэя, прысьвечанага крывавай барацьбе за польскую сталіцу ў 1944 годзе, складаная. Пра неабходнасьць стварэньня такога месца памяці дыскусіі ў польскім грамадзтве праходзілі ўжо ў 50-х гадах мінулага стагодзьдзя, то бок у часе палітычнай адлігі, якая прыйшла пасьля сьмерці Сталіна.
&&&&&&&&&&&&&&&&
Першы грамадзкі камітэт па будаўніцтве музэя быў заснаваны ў 1981 годзе, але тады ў Польшчы пачаліся сыстэмныя перамены й дзейнасьць камітэту адышла на другі плян.
Сумневы выклікаў таксама выбар месца разьмяшчэньня ўстановы. Першапачаткова яе плянавалі пабудаваць на руінах былой сядзібы Польскага банку на вуліцы Бяляньскай (Bielańska). Гэта аднак не атрымалася з-за праблемаў з уласнасьцю зямельнага ўчастка.
Узьніклі таксама прапановы разьмяшчэньня музэя на тэрыторыі былога Варшаўскага газаразьмеркавальнага прадпрыемства.
Сытуацыя памянялася, калі прэзыдэнтам Варшавы стаў Лех Качыньскі. Новы гаспадар сталіцы абяцаў варшавянам, што ўстанова будзе адкрытая да 60-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня.
Лех Качыньскі сваё слова стрымаў і адкрыцьцё музэя адбылося 31 ліпеня 2004 году, то бок напярэдадні 60-й гадавіны пачатку крывавай барацьбы за вызваленьне горада.
&&&&&&&&&&&&&&&&
Музэйная ўстанова зьяўляецца мэмарыялам у гонар жыхароў Варшавы й жаўнераў Арміі Краёвай, якія ахвяравалі сваім жыцьцём у змаганьні за свабоду Польшчы й яе сталіцы. Яна разьмешчана ў былым трамвайным дэпо, пабудаваным у 1904-1908 гадах. Гэта адзін з найлепш захаваных прамысловых комплексаў у польскай сталіцы.
З моманту адкрыцьця Музэй Варшаўскага паўстаньня карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў.
Музэйная экспазыцыя разьмешчаная на трох паверхах агульнай плошчаю ў 3 тысячы квадратных мэтраў. Яна расказвае пра барацьбу й штодзённае жыцьцё ўдзельнікаў Варшаўскага паўстаньня на фоне Другой сусьветнай вайны, гітлераўскай акупацыі, а таксама пасьля вайны на фоне камуністычнага тэрору. Тут паказаны лёс варшаўскіх паўстанцаў у часы ПНР.
Выстава складаецца з тысячы экспанатаў, а агулам у распараджэньні музэя іх больш за 30 тысяч. Фотаздымкі, малюнкі й аўдыёзапісы расказваюць пра чарговыя этапы паўстаньня - дні, якія яго папярэднічалі, пачатак, барацьбу, выхад паўстанцаў з Варшавы й пасьляваенныя лёсы ўдзельнікаў.
На выставе можна паглядзець таксама 1,5 тысячы фатаграфій і фільмаў.
Галоўным элемэнтам Музэя Варшаўскага паўстаньня зьяўляецца стальны помнік, якія праходзіць праз усе паверхі будынка. На яго сьценах выгравіраваны каляндар паўстаньня. Біцьцё сэрца, якое вакол яго чуваць, гэта сымбаль жыцьця Варшавы ў 1944 годзе.
Асаблівай цікавінкай зьяўляецца музэйная вежа, зь якой можна паглядзець панараму Варшавы й Парк свабоды вакол музэя. На зьмешчанай у парку Сьцяне памяці напісаныя імёны больш чым 10 тысяч забітых паўстанцаў.
У цэнтральнай частцы сьцяны разьмешчаны звон „Манцёр” (Monter), вагай у 230 кіляграмаў. Ён прысьвечаны генэралу брыгады Антонію Хрусьцелю (Antoni Chruściel).
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Адным з найцікавейшых экспанатаў музэйнай установы зьяўляецца копія бамбавіка B-24J Liberator.
У падвале залі, дзе экспанаваны „Лібэратар”, можна пазнаёміцца з выставай „Немцы ў акупаванай Варшаве”. Яна паказвае гісторыю 1939-1944 гадоў з пункту гледжаньня тых, супраць каго ўспыхнула Варшаўскае паўстаньне.
Самыя сьмелыя наведвальнікі могуць прайсьці ў цемры кароткі ўчастак канала, то бок копію падземных каналаў з цэглы, якімі часта карысталіся паўстанцы. Вышыня такога каналу складае каля 110 сантымэтраў, таму прагуляцца па ім можна толькі з сагнутымі каленямі.
У сваю чаргу ў спэцыяльна падрыхтаванай кіназале наведвальнікі могуць паглядзець трохмерны фільм „Горад руінаў”. Гэта больш за пяць хвілін сымуляцыі палёту бамбавіка над разбуранай Варшавай.
Стужка паказвае жах і маштабы разбурэньняў у польскай сталіцы ў 1945 годзе, неўзабаве пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны.
У кастрычніку 2004 году ў музэі быў запушчаны праект „Архіў вуснай гісторыі”. Яго галоўная мэта – захаваньне сьведчаньняў тысячаў жаўнераў Арміі Краёвай - удзельнікаў Варшаўскага паўстаньня, якія жывуць у Польшчы й за яе межамі. Да 2014 году прадстаўнікі архіва правялі больш за 3,5 тысячы інтэрвію з удзельнікамі Варшаўскага паўстаньня. Усе размовы былі запісаныя ў электронным фармаце.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Знаёмства з выставай, у тым ліку паказ фільма, працягваецца каля 2 гадзінаў. Дадатковыя паўгадзіны трэба прысьвяціць на прагулку па Парку свабоды й наведваньне бункера Ringstand 58c.
Ringstand 58c – арыгінальны нямецкі жалезабэтонны бункер, адзін з 60 такіх аб’ектаў, пабудаваны немцамі ў 1944 годзе для абароны Варшаўскай крэпасьці. Ён уваходзіў у склад паўднёвай часткі пояса ўмацаваньняў вакол цэнтра горада.
Бункер быў перададзены музэю ў 2004 годзе. Яго паўторна не закапалі ў зямлю, таму наведвальнікі могуць пазнаёміцца таксама зь яго інтэр'ерам.
аз

Сёньня я запрашаю ў Музэй Варшаўскага паўстаньня. Гісторыя ўзьнікненьня музэя, прысьвечанага крывавай барацьбе за польскую сталіцу ў 1944 годзе, складаная.

Пра неабходнасьць стварэньня такога месца памяці дыскусіі ў польскім грамадзтве праходзілі ўжо ў 50-х гадах мінулага стагодзьдзя, то бок у часе палітычнай адлігі, якая прыйшла пасьля сьмерці Сталіна.

Першы грамадзкі камітэт па будаўніцтве музэя быў заснаваны ў 1981 годзе, але тады ў Польшчы пачаліся сыстэмныя перамены й дзейнасьць камітэту адышла на другі плян.

Сумневы выклікаў таксама выбар месца разьмяшчэньня ўстановы. Першапачаткова яе плянавалі пабудаваць на руінах былой сядзібы Польскага банку на вуліцы Бяляньскай (Bielańska). Гэта аднак не атрымалася з-за праблемаў з уласнасьцю зямельнага ўчастка.

Узьніклі таксама прапановы разьмяшчэньня музэя на тэрыторыі былога Варшаўскага газаразьмеркавальнага прадпрыемства.

Сытуацыя памянялася, калі прэзыдэнтам Варшавы стаў Лех Качыньскі. Новы гаспадар сталіцы абяцаў варшавянам, што ўстанова будзе адкрытая да 60-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня.

Лех Качыньскі сваё слова стрымаў і адкрыцьцё музэя адбылося 31 ліпеня 2004 году, то бок напярэдадні 60-й гадавіны пачатку крывавай барацьбы за вызваленьне горада.

Photo:
Photo: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.org

Музэйная ўстанова зьяўляецца мэмарыялам у гонар жыхароў Варшавы й жаўнераў Арміі Краёвай, якія ахвяравалі сваім жыцьцём у змаганьні за свабоду Польшчы й яе сталіцы. Яна разьмешчана ў былым трамвайным дэпо, пабудаваным у 1904-1908 гадах. Гэта адзін з найлепш захаваных прамысловых комплексаў у польскай сталіцы.

З моманту адкрыцьця Музэй Варшаўскага паўстаньня карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў.

Музэйная экспазыцыя разьмешчаная на трох паверхах агульнай плошчаю ў 3 тысячы квадратных мэтраў. Яна расказвае пра барацьбу й штодзённае жыцьцё ўдзельнікаў Варшаўскага паўстаньня на фоне Другой сусьветнай вайны, гітлераўскай акупацыі, а таксама пасьля вайны на фоне камуністычнага тэрору. Тут паказаны лёс варшаўскіх паўстанцаў у часы ПНР.

Photo:
Photo: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.org

Выстава складаецца з тысячы экспанатаў, а агулам у распараджэньні музэя іх больш за 30 тысяч. Фотаздымкі, малюнкі й аўдыёзапісы расказваюць пра чарговыя этапы паўстаньня - дні, якія яго папярэднічалі, пачатак, барацьбу, выхад паўстанцаў з Варшавы й пасьляваенныя лёсы ўдзельнікаў.

На выставе можна паглядзець таксама 1,5 тысячы фатаграфій і фільмаў.
Галоўным элемэнтам Музэя Варшаўскага паўстаньня зьяўляецца стальны помнік, які праходзіць праз усе паверхі будынка. На яго сьценах выгравіраваны каляндар паўстаньня. Біцьцё сэрца, якое вакол яго чуваць, гэта сымбаль жыцьця Варшавы ў 1944 годзе.

Асаблівай цікавінкай зьяўляецца музэйная вежа, зь якой можна паглядзець панараму Варшавы й Парк свабоды вакол музэя. На зьмешчанай у парку Сьцяне памяці напісаныя імёны больш чым 10 тысяч забітых паўстанцаў.
У цэнтральнай частцы сьцяны разьмешчаны звон „Манцёр” (Monter), вагай у 230 кіляграмаў. Ён прысьвечаны генэралу брыгады Антонію Хрусьцелю (Antoni Chruściel).

Адным з найцікавейшых экспанатаў музэйнай установы зьяўляецца копія бамбавіка B-24J Liberator.

Photo:
Photo: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.org

У падвале залі, дзе экспанаваны „Лібэратар”, можна пазнаёміцца з выставай „Немцы ў акупаванай Варшаве”. Яна паказвае гісторыю 1939-1944 гадоў з пункту гледжаньня тых, супраць каго ўспыхнула Варшаўскае паўстаньне.

Самыя сьмелыя наведвальнікі могуць прайсьці ў цемры кароткі ўчастак канала, то бок копію падземных каналаў з цэглы, якімі часта карысталіся паўстанцы. Вышыня такога каналу складае каля 110 сантымэтраў, таму прагуляцца па ім можна толькі з сагнутымі каленямі.

Photo:
Photo: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.org

У сваю чаргу ў спэцыяльна падрыхтаванай кіназале наведвальнікі могуць паглядзець трохмерны фільм „Горад руінаў”. Гэта больш за пяць хвілін сымуляцыі палёту бамбавіка над разбуранай Варшавай.

Стужка паказвае жах і маштабы разбурэньняў у польскай сталіцы ў 1945 годзе, неўзабаве пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны.

У кастрычніку 2004 году ў музэі быў запушчаны праект „Архіў вуснай гісторыі”. Яго галоўная мэта – захаваньне сьведчаньняў тысячаў жаўнераў Арміі Краёвай - удзельнікаў Варшаўскага паўстаньня, якія жывуць у Польшчы й за яе межамі. Да 2014 году прадстаўнікі архіва правялі больш за 3,5 тысячы інтэрвію з удзельнікамі Варшаўскага паўстаньня. Усе размовы былі запісаныя ў электронным фармаце.

Знаёмства з выставай, у тым ліку паказ фільма, працягваецца каля 2 гадзінаў. Дадатковыя паўгадзіны трэба прысьвяціць на прагулку па Парку свабоды й наведваньне бункера Ringstand 58c.

Photo:
Photo: By Adrian Grycuk - Praca własna/ CC BY-SA 3.0 pl/commons.wikimedia.org

Ringstand 58c – арыгінальны нямецкі жалезабэтонны бункер, адзін з 60 такіх аб’ектаў, пабудаваны немцамі ў 1944 годзе для абароны Варшаўскай крэпасьці. Ён уваходзіў у склад паўднёвай часткі пояса ўмацаваньняў вакол цэнтра горада.
Бункер быў перададзены музэю ў 2004 годзе. Яго паўторна не закапалі ў зямлю, таму наведвальнікі могуць пазнаёміцца таксама зь яго інтэр'ерам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт