Logo Polskiego Radia
Print

Каму пагражае сардэчны прыступ?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.07.2017 14:44
З-за розьніцаў у заработнай плаце падначаленыя часьцей, чым кіраўнікі маюць праблемы з сэрцам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Каму пагражае сардэчны прыступ?
З-за розьніцаў у заработнай плаце падначаленыя часьцей, чым кіраўнікі маюць праблемы з сэрцам.
Найноўшыя дасьледаваньні абвяргаюць тэзіс аб тым, што сардэчны прыступ – гэта хвароба, ад якой, перш за ўсё, пакутуюць кіраўнічыя кадры. Хваробы сэрца часьцей пагражаюць бедным людзям, якія дрэнна харчуюцца й вядуць негігіенічны лад жыцьця. Таму рызыка пагражае шараговым працаўнікаў.
„На кіраўніках ляжыць вялікая адказнасьць. Тым ня менш яны самі вызначаюць спосаб і хуткасьць сваёй працы. У той час падначаленыя, асабліва з самых нізкіх узроўняў прафэсійнай лесьвіцы, ня маюць ніякага ўплыву на колькасьць і тып даручаных ім абавязкаў. Адсутнасьць аўтаноміі й залежнасьць руйнуюць здароўе й псыхіку работнікаў”, - кажа выкладчык Унівэрсытэту імя Кузьміньскага ў Варшаве Якуб Урбаньскі (Jakub Urbański).
„Ня менш шкодным зьяўляецца пачуцьцё несправядлівасьці з-за нізкіх заробкаў”, - кажа нямецкі эканаміст Армін Фальк (Armin Falk). Гэта даказалі вынікі праведзенага ім экспэрымэнту. У яго рамках людзі выконвалі складаныя бухгальтарскія падлікі, але ўзнагароджаньне за працу, якая рашуча прычынілася да павышэньне эфэктыўнасьці прадпрыемства, атрымлівалі ў асноўным мэнэджэры. Іхныя заробкі нават дзясяткі разоў перавышалі зарплаты падначаленых.
Аказалася, што пасьля гэтага ў падначаленых стрэс і рызыка хваробаў сэрца вырасла на траціну. Гэта была іх рэакцыя на несправядлівасьць.
Паводле вынікаў апытаньня, праведзенага Edenred Ipsos у канцы мінулага году, 52% працаўнікоў у Польшчы незадаволеныя памерам зарплаты. Горшыя вынікі зафіксаваныя толькі ў Кітаі, дзе на ўзровень зарплаты скардзіцца 62%.
аз

Найноўшыя дасьледаваньні абвяргаюць тэзіс аб тым, што сардэчны прыступ – гэта хвароба, ад якой, перш за ўсё, пакутуюць кіраўнічыя кадры. Хваробы сэрца часьцей пагражаюць бедным людзям, якія дрэнна харчуюцца й вядуць негігіенічны лад жыцьця. Таму рызыка пагражае шараговым працаўнікаў.

„На кіраўніках ляжыць вялікая адказнасьць. Тым ня менш яны самі вызначаюць спосаб і хуткасьць сваёй працы. У той час падначаленыя, асабліва з самых нізкіх узроўняў прафэсійнай лесьвіцы, ня маюць ніякага ўплыву на колькасьць і тып даручаных ім абавязкаў. Адсутнасьць аўтаноміі й залежнасьць руйнуюць здароўе й псыхіку работнікаў”, - кажа выкладчык Унівэрсытэту імя Кузьміньскага ў Варшаве Якуб Урбаньскі (Jakub Urbański).

„Ня менш шкодным зьяўляецца пачуцьцё несправядлівасьці з-за нізкіх заробкаў”, - кажа нямецкі эканаміст Армін Фальк (Armin Falk). Гэта даказалі вынікі праведзенага ім экспэрымэнту. У яго рамках людзі выконвалі складаныя бухгальтарскія падлікі, але ўзнагароджаньне за працу, якая рашуча прычынілася да павышэньня эфэктыўнасьці прадпрыемства, атрымлівалі ў асноўным мэнэджэры. Іхныя заробкі нават дзясяткі разоў перавышалі зарплаты падначаленых.

Аказалася, што пасьля гэтага ў падначаленых стрэс і рызыка хваробаў сэрца вырасла на траціну. Гэта была іх рэакцыя на несправядлівасьць.

Паводле вынікаў апытаньня, праведзенага Edenred Ipsos у канцы мінулага году, 52% працаўнікоў у Польшчы незадаволеныя памерам зарплаты. Горшыя вынікі зафіксаваныя толькі ў Кітаі, дзе на ўзровень зарплаты скардзіцца 62%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт