Logo Polskiego Radia
Print

Пасажыр спрабаваў адкрыць дзьверы ў самалёце ў палёце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.07.2017 17:21
Яго супакоіла сьцюардэса, разьбіўшы на галаве бутэльку чырвонага віна.
Так выглядае кухня самалёту пасьля спробы супакоіць Джозэфа ХудэкаТак выглядае кухня самалёту пасьля спробы супакоіць Джозэфа Худэкаyoutube.com/screen

Пра небясьпечны інцыдэнт у паветры паведамляе Gazeta.pl – партал польскай лібэральнай штодзёнкі «Gazeta Wyborcza».
Самалёт Boeing 767 амэрыканскай авіякампаніі Delta Airlines выконваў рэйс з гораду Сіэтл у Пэкін. Першая гадзіна палёту прайшла спакойна, аднак пазьней адзін з пасажыраў пачаў сябе весьці неадэкватна. Ні з таго, ні зь сяго 23-гадовы Джозэф Худэк з Фларыды кінуўся да аднаго з выхадаў і спрабаваў адкрыць дзьверы. Паветранаму хулігану гэта амаль што ўдалося: ён перавёў становішча рычага на 90 градусаў, такім чынам адблакаваўшы дзьверы. На шчасьце, у бок Худэка адразу ж кінуліся двое сьцюардаў і пасажыры. Агрэсар ударыў аднаго з пасажыраў бутэлькай чырвонага дэсэртнага віна па галаве. Каб супакоіць мужчыну, адна са сьцюардэс вырашыла прымяніць супраць яго той жа самы прыём: яна дастала з вазка дзьве бутэлькі віна й адну зь іх разьбіла на галаве хулігана. Дарэчы, з дакумэнтацыі паліцыі вынікае, што гэта было тое ж самае чырвонае дэсэртнае віно.
Малады мужчына ня страціў прытомнасьці: яго ўдалося павязаць толькі дзякуючы дадатковай дапамозе пасажыраў і бартавога пэрсаналу. Самалёт быў прымушаны вярнуцца ў аэрапорт Сіэтла. Джозэф Худэк адразу ж пасьля прызямленьня лайнэра быў арыштаваны паліцыяй. Ён адмовіўся ад мэдыцынскага агляду, а таксама ад дачы паказаньняў у судзе і ад кантактаў са СМІ. Пакуль што невядома, ці малады чалавек знаходзіўся пад уплывам алькаголю, лекаў альбо наркатычных сродкаў. Вядома, што Худэк падарожнічаў першым клясам па білеце, які атрымліваюць члены семʼяў супрацоўнікаў Delta Airlines.
За паветраны інцыдэнт Джозэфу Худэку можа пагражаць 20 гадоў пазбаўленьня свабоды й 250 тыс. даляраў штрафу, паведамляе Gazeta.pl.

Пра небясьпечны інцыдэнт у паветры паведамляе Gazeta.pl – партал польскай лібэральнай штодзёнкі «Gazeta Wyborcza».

Самалёт Boeing 767 амэрыканскай авіякампаніі Delta Airlines выконваў рэйс з гораду Сіэтл у Пэкін. Першая гадзіна палёту прайшла спакойна, аднак пазьней адзін з пасажыраў пачаў сябе весьці неадэкватна. Ні з таго, ні зь сяго 23-гадовы Джозэф Худэк з Фларыды кінуўся да аднаго з выхадаў каля кухні лайнэра й спрабаваў адкрыць дзьверы. Паветранаму хулігану гэта амаль што ўдалося: ён перавёў становішча рычага на 90 градусаў, такім чынам адблакаваўшы дзьверы.

На шчасьце, у бок Худэка адразу ж кінуліся двое сьцюардаў і пасажыры. Агрэсар ударыў аднаго з пасажыраў бутэлькай чырвонага дэсэртнага віна па галаве. Каб супакоіць мужчыну, адна са сьцюардэс вырашыла прымяніць супраць яго той жа самы прыём: яна дастала з вазка дзьве бутэлькі віна й адну зь іх разьбіла на галаве хулігана. Дарэчы, з дакумэнтацыі паліцыі вынікае, што гэта было тое ж самае чырвонае дэсэртнае віно.

Малады мужчына ня страціў прытомнасьці: яго ўдалося павязаць толькі дзякуючы дадатковай дапамозе пасажыраў і бартавога пэрсаналу. Самалёт быў прымушаны вярнуцца ў аэрапорт Сіэтла. Джозэф Худэк адразу ж пасьля прызямленьня лайнэра быў арыштаваны паліцыяй. Ён адмовіўся ад мэдыцынскага агляду, а таксама ад дачы паказаньняў у судзе і ад кантактаў са СМІ.

Пакуль што невядома, ці малады чалавек знаходзіўся пад уплывам алькаголю, лекаў альбо наркатычных сродкаў. Вядома, што Худэк падарожнічаў першым клясам па білеце, які атрымліваюць члены семʼяў супрацоўнікаў Delta Airlines.

За паветраны інцыдэнт Джозэфу Худэку можа пагражаць 20 гадоў пазбаўленьня свабоды й 250 тыс. даляраў штрафу, паведамляе Gazeta.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт