Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ прапануе павысіць гарантыйны тэрмін да 5 гадоў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.05.2017 15:38
Вытворцы бытавой тэхнікі пужаюць, што ў зьвязку з гэтым цэны тавараў значна павысяцца.
www.pixabay.com

Выданьне «Polityka» занялося бытавой праблемай, а дакладней, бытавой тэхнікай. Многія спажыўцы скардзяцца, што пральныя машыны, пасудамыйкі, лядоўні ды іншая тэхніка стала больш аварыйнай, чым была калісьці. І паломкі здараюцца часта адразу пасьля заканчэньня тэрміну гарантыі, гэта значыць, пасьля двух гадоў з моманту набыцьця. Праўда, вытворцы часта прапануюць кліентам купіць дадатковую гарантыю – яшчэ на тры гады (агулам на 5 гадоў), але гэта каштуе некалькі сотняў злотых.

Праблемай зацікавілася Камісія ўнутранага рынку і аховы спажыўцоў пры Эўрапейскім парлямэнце. Яна прапануе падоўжыць гарантыйны тэрмін да 5 гадоў – без ніякіх дадатковых аплат. Вытворцы бытавой тэхнікі пужаюць, што ў зьвязку з гэтым цэны тавараў значна павысяцца.

Многія кліенты перакананыя, што фірмы адмыслова пагаршаюць якасьць сваіх тавараў, каб прадаваць іх часьцей. Вытворцы кажуць, што гэта бязглузьдзіца і абсурд. Чаму тады людзі мяркуюць, што цяпер у нашых дамах пастаянна нешта ламаецца? Гэта вынік вялікага маштабу, колькасьці тэхнікі, якую мы набываем. Яшчэ ня так даўно ў адным доме было толькі некалькі штук бытавой тэхнікі, цяпер часта нават некалькі дзесяткаў. Акрамя таго, рынак запаланіла таннае і аварыйнае барахло.

Ці ўдасца дабіцца падаўжэньня гарантыйнага тэрміну – невядома. Супраць выступаюць як вытворцы, так і прывычкі многіх спажыўцоў, якія любяць часта мяняць тэхніку на новую.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт