Logo Polskiego Radia
Print

Тысячы тон "брыдкай" садавіны трапляюць на сьметніцу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.05.2017 09:46
Гэта знак часу: недастаткова, каб ежа была прыгожай і смачнай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Выданьне «Polityka» піша, што велізарная частка ўраджаю марнуецца, паколькі ніхто ня хоча купляць брыдкую садавіну і агародніну. Гэта знак часу: недастаткова, каб ежа была прыгожай і смачнай.
У эўрапейскіх краінах паяўляліся ідэі, каб стварыць у крамах паліцы, на якіх будуць прадаваць брыдкія садавіну і агародніну. У 2013 годзе адна з францускіх сетак увяла ў продаж брыдкія, але на 30% таньнейшыя моркву, апэльсіны і яблыкі. Тавар разабралі імгненна. Цягам выходных іх прадалі 1,6 тысячы тон. Брыдкая садавіна паявілася на паліцах крам у Вялікабрытаніі, Галяндыі, Канадзе і ЗША. Усё ж гэта ня сталы трэнд, а толькі выключэньні.
У Эўропе ня лёгка быць яблыкам, апельсінам, салатам, пэрсікам, клубніцамі. А сама складана быць памідорам. Каб зрабіць кар’еру ў супэрмаркеце, памідор павінен быць ідэальнага колеру, без ніводнай складкі.
Кантралёры якасьці, якія прымаюць на склады прадукты, маюць агромністую ўладу. У параўнаньні з імі фэрмэры безабаронныя. Адзін з вытворцаў зеляніны памятае, што ня раз здараліся выпадкі, калі грузавік з прадуктамі вяртаўся з супэрмаркету: сярод некалькіх сотняў пучкоў цыбулінак на адной быў чарвяк. Фэрмэры ня маюць часу, каб нешта з гэтым рабіць, таму цэлы тавар трапляе на сьметніцу.

Выданьне «Polityka» піша, што велізарная частка ўраджаю марнуецца, паколькі ніхто ня хоча купляць "брыдкую" садавіну і агародніну. Гэта знак часу: недастаткова, каб ежа была прыгожай і смачнай.

У эўрапейскіх краінах паяўляліся ідэі, каб стварыць у крамах паліцы, на якіх будуць прадаваць "брыдкія" садавіну і агародніну. У 2013 годзе адна з францускіх сетак увяла ў продаж "брыдкія", але на 30% таньнейшыя моркву, апэльсіны і яблыкі. Тавар разабралі імгненна. Цягам выходных іх прадалі 1,6 тысячы тон. "Брыдкая" садавіна паявілася на паліцах крам у Вялікабрытаніі, Галяндыі, Канадзе і ЗША. Усё ж гэта ня сталы трэнд, а толькі выключэньні.

У Эўропе ня лёгка быць яблыкам, апельсінам, салатам, пэрсікам, клубніцамі. А сама складана быць памідорам. Каб зрабіць кар’еру ў супэрмаркеце, памідор павінен быць ідэальнага колеру, без ніводнай складкі.

Кантралёры якасьці, якія прымаюць на склады прадукты, маюць агромністую ўладу. У параўнаньні з імі фэрмэры безабаронныя. Адзін з вытворцаў зеляніны памятае, што ня раз здараліся выпадкі, калі грузавік з прадуктамі вяртаўся з супэрмаркету: сярод некалькіх сотняў пучкоў цыбулінак на адной быў чарвяк. Фэрмэры ня маюць часу, каб нешта з гэтым рабіць, таму цэлы тавар трапляе на сьметніцу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт