Puls Biznesu
Апошнімі гадамі павялічылася колькасьць малых мануфактур і стартапаў, якія ствараюць небанальныя і ўнікальныя рэчы. Выданьне апісвае фірму Барбары Жэромскай, якая ўклала 2,5 тысячы даляраў і пачала ствараць жывыя дэкарацыі – слоікі поўныя лесу. Мініяцюрная экасыстэма жыве ў сваім рытме. Уладальнікі лясных слоікаў на сваім рабочым стале могуць назіраць перамены, характэрныя для розных пор году. Восеньню падаюць лісты, вясною зачынены ў слоіку мікрасьвет абуджаецца да жыцьця.
Барбара Жэромская прадае слоікі ў якасьці падарунку, які будзе жыць гадамі. Хоць яе фірма адчыненая зусім нядаўна, то прапанова робіць уражаньне. Не бракуе таксама зацікаўленых пакупкай такога слоіка. Можна купіць такія прадукты як 1-літровае Лясное балота, 5-літровы Вясковы пэйзаж ці 25-літровую Паркавую алею. Нечаканасьцю для ўладальніцы было тое, што найчасьцей кліенты выбіраюць вялікія і самыя дарагія слоікі, а малыя прадаюцца зрэдку.
Пакуль продаж адбываецца пры дапамозе інтэрнэту, але ўжо пад канец 2017 году Барбара Жэромская плянуе адкрыць стацыянарную краму ў Варшаве. Жанчына плянуе павялічыць свой асартымэнт на прылады, неабходныя для ўпарадвакаваньня лесу ў слоіку. Уладальнікам мініяцюрных экасыстэм патрэбныя амаль лябараторныя інструмэнты, напрыклад, нажніцы з доўгім лязом, доўгія пінцэты, каб вымаць з дна сухія лісты, адмысловыя шчоткі для мыцьця ўнутранага боку слоіка – пералічвае Барбара Жэромска.
Puls Biznesu: Апошнімі гадамі павялічылася колькасьць малых фірмаў і стартапаў, якія ствараюць небанальныя і ўнікальныя рэчы. Выданьне апісвае фірму Барбары Жэромскай, якая ўклала 2,5 тысячы даляраў і пачала ствараць жывыя ўпрыгожаньні – слоікі поўныя лесу. Мініяцюрная экасыстэма жыве ў сваім рытме. Уладальнікі лясных слоікаў на сваім рабочым стале могуць назіраць перамены, характэрныя для розных пор году. Восеньню падаюць лісты, вясною зачынены ў слоіку мікрасьвет абуджаецца да жыцьця.
Барбара Жэромская прадае слоікі ў якасьці падарунку, які будзе жыць гадамі. Хоць яе фірма адчынілася зусім нядаўна, асартымэнт уражвае. Не бракуе й зацікаўленых пакупкай такога слоіка. Можна купіць такія прадукты, як 1-літровае "Лясное балота", 5-літровы "Вясковы пэйзаж" ці 25-літровую "Паркавую алею". Нечаканасьцю для ўладальніцы было тое, што найчасьцей кліенты выбіраюць вялікія й самыя дарагія слоікі, а малыя прадаюцца зрэдку.

ав