Ужо цяпер вінаграднікі зьяўляюцца адной з турыстычных цікавінак Сандомежа. «Частка асоб на пачатку падыходзіць вельмі скептычна, а калі паспрабуюць, то поўныя захапленьня», – гавораць вінаробы.
Уладальнікі вінаграднікаў кажуць, што назіраюць сапраўдны бум. Колькасьць чалавек, якія іх наведваюць, перавышае ўсе спадзяваньня. Улады Сьвентакшыскага ваяводзтва плянуюць цягам дзесяці гадоў пераўтварыцца ў сталіцу польскага вінаробства.
Першыя вінаграднікі на Сандомерскай зямлі паявіліся яшчэ ў сярэднявеччы. Вінаградную лазу ў ХІІІ стагодзьдзі прывезьлі манахі дамініканцы, каб рабіць імшальнае віно. Сярэднявечныя вінаграднікі пачалі зьнікаць у XVI стагодзьдзі з-за халоднага клімату.
Традыцыю вінаграднікаў вырашылі аднавіць зноў жа дамініканцы. У 2012 годзе каля касьцёла сьвятога Якуба яны заснавалі вінаграднік. Прыкладна ў гэтым жа часе вінаграднікі пачалі паяўляцца ў ваколіцах Сандомежа. У Сьвентакшыскім ваяводзтве ўжо ёсьць некалькі дзясяткаў большых і меншых вінаграднікаў. Ня ўсе робяць віно на продаж. Частка адкрыла свае вінаграднікі для турыстаў. У Польшчы цяжка выжыць толькі ад продажу віна, таму вінаробы адчыняюцца на турыстаў, якія прыяжджаюць на дэгустацыю вінаў.
Яшчэ некалькі гадоў таму вінаграднікі вакол Сандомежа лічыліся нішавым прадуктам, а іх уладальнікі мелі славу сьмельчакоў. Цяпер сандомерскія віны становяцца пэўнай маркай, хоць яшчэ не агульнапольскай і не міжнароднай. Вінаробы разьлічваюць, што вінаградная лаза заменіць у ваколіцы яблыні.
Gazeta Wyborcza: «Частка асоб на пачатку падыходзіць вельмі скептычна, а калі паспрабуюць, то поўныя захапленьня», – гавораць вінаробы.

ав