Rzeczpospolita
Канец паўнамоцтваў у Белым доме – гэта пачатак прыбытковай карʼеры. Барак і Мішэль Абамы паўтараюць шлях сваіх папярэднікаў, якія зарабілі мільёны. Калі Абамы выяжджалі з Нью-Ёрку, казалі, што ня могуць дачакацца адпачынку, далей ад камэр і мільёнаў вачэй. Цяпер пасьля трохмесячнага адпачынку яны распачынаюць новы этап у сваім жыцьці: платныя лекцыі. Як і іх папярэднікі, Барак і Мішэль Абама маюць шанец зарабіць мільёны даляраў за вельмі кароткі адрэзак часу.
На мінулым тыдні яны правялі платныя лекцыі. Невядома, колькі грошай ім за гэта заплацілі, але вядома, што за падобны выступ у верасьні Барак Абама атрымаў 400 тысяч даляраў.
Прэс-сакратар Барака Абамы тлумачыць, што былы прэзыдэнт выбіраючы месца, дзе будзе прамаўляць, стараецца захаваць раўнавагу паміж добра платнымі прапановамі і дабрачыннымі сустрэчамі. На мінулым тыдні Барак Абама сустрэўся са студэнтамі ў Чыкага, за што не атрымаў заплаты. Прэс-служба запэўнівае, што некаторыя выступы былога прэзыдэнта ЗША будуць платнымі, а некаторыя не.
«Аднак нягледзячы на месца і спонсараў, Барак Абама застаецца верным каштоўнасьцям, у якія верыць, і сваім поглядам», – сказаў яго дарадчык Эрык Шульц, калі пасьля добра платных выступаў на Барака Абаму вылілася хваля крытыкі. «New York Post» у загалоўку назваў яго «новай тоўстай рыбай на Wall Streat».
Rzeczpospolita: Канец паўнамоцтваў у Белым доме – гэта пачатак прыбытковай карʼеры. Барак і Мішэль Абамы паўтараюць шлях сваіх папярэднікаў, якія зарабілі мільёны. Калі Абамы выяжджалі з Нью-Ёрку, казалі, што ня могуць дачакацца адпачынку, далей ад камэр і мільёнаў вачэй. Цяпер пасьля трохмесячнага адпачынку яны распачынаюць новы этап у сваім жыцьці: платныя лекцыі. Як і іх папярэднікі, Барак і Мішэль Абама маюць шанец зарабіць мільёны даляраў за вельмі кароткі адрэзак часу.
На мінулым тыдні яны правялі платныя лекцыі. Невядома, колькі грошай ім за гэта заплацілі, але вядома, што за падобны выступ у верасьні Барак Абама атрымаў 400 тысяч даляраў.Прэс-сакратар Барака Абамы тлумачыць, што былы прэзыдэнт выбіраючы месца, дзе будзе прамаўляць, стараецца захаваць раўнавагу паміж добра платнымі прапановамі і дабрачыннымі сустрэчамі. На мінулым тыдні Барак Абама сустрэўся са студэнтамі ў Чыкага, за што не атрымаў заплаты. Прэс-служба запэўнівае, што некаторыя выступы былога прэзыдэнта ЗША будуць платнымі, а некаторыя не.
«Аднак нягледзячы на месца і спонсараў, Барак Абама застаецца верным каштоўнасьцям, у якія верыць, і сваім поглядам», – сказаў яго дарадчык Эрык Шульц, калі пасьля добра платных выступаў на Барака Абаму вылілася хваля крытыкі. «New York Post» у загалоўку назваў яго «новай тоўстай рыбай на Wall Streat».
ав