Logo Polskiego Radia
Print

За некалькі месяцаў вучні сабралі 26 тон батарэек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.04.2017 11:57
  • За некалькі месяцаў вучні сабралі 26 тон батарэек.mp3
Вучні польскіх школ прымалі ўдзел у акцыі «Зьбірай з клясам».
pixabay.com

26 тон выкарыстаных батарэек і 62 тоны электрасьмецьцяў сабралі польскія школы, якія прымалі ўдзел у акцыі «Зьбірай з клясам». Фінал акцыі прайшоў на стадыёне Легіі ў Варшаве. У акцыі прынялі ўдзел больш за тысячу школаў у цэлай краіне.
Найбольш, 330 кг выкарыстаных батарэек і больш за 4,5 тоны выкарыстанай электратэхнікі сабралі вучні са школы ў мясцовасьці Велёвесь у Вялікапольскім ваяводзтве. Халіна Казімерчак, якая апекавалася групай пераможцаў, тлумачыць, што вучні вывучаюць спосабы аховы навакольнага асяродзьдзя пры дапамозе канкрэтных дзеяньняў.
Х. Казімерчак: Мы вельмі часта бываем на прыродзе. Мы стварылі і займаемся прыязнымі для жывёл месцамі ў горадзе, езьдзім па бусьлінаму шляху, наведваем навакольныя лясы, прыбіраем у іх з нагоды розных экалягічных сьвятаў. Таму нашы дзеці жывуць гэтым штодзённа. Калі паяўляецца акцыя, якая дапамагае Зямлі, то дзеці аўтаматычны да яе далучаюцца.
У акцыі прынялі ўдзел больш за тысячы школ з цэлай Польшчы. Яе арганізатарам была Эўрапейская плятформа перапрацоўкі адходаў. Дырэктар Мікалай Юзафовіч тлумачыць, што акцыя найперш служыла адукацыі дзяцей. Яны вучыліся, што рабіць з выкарыстанымі батарэйкамі і непатрэбнай электратэхнікай.
М. Юзафовіч: Вядома, што дзеці вучацца лепш чым дарослыя, яны лягчэй успрымаюць новы зьмест. Пазьней яны перадаюць атрыманую інфармацыю сваім бацькам: мама і тата не выкідвайце батарэйкі ў звычайную сьметніцу, занясіце іх у краму, дзе для іх падрыхтаваная адмысловая каробка.
З верасьня мінулага году да сакавіка школы ў цэлай Польшчы зьбіралі выкарыстаныя батарэйкі і электрасьмецьце. З пачатку акцыі ў 2013 годзе было сабрана 130 тон батарэек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт