Чаму ў Менск ня лётаюць лаўкосты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.03.2017 20:46
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Экспэрт: Ва ўсім сьвеце стандарты задае спажывец, але не ў Беларусі. 
                
                
                    
                        
Самалёт Airbus A320-200 авіякампаніі Wizz Air заходзіць на пасадку commons.wikimedia.org/konflikty.pl/Łukasz Golowanow & Maciek Hypś
                     
                
                
                
               
                
                         На днях дырэктар Нацыянальнага аэрапорту «Менск» Дзьмітрый Мелікян паведаміў у адной з тэлепраграм, што лаўкостаў няма ў сталічным аэрапорце, паколькі яны не адпавядаюць высокім стандартам прадпрыемства.
Заява начальніка галоўных паветраных варотаў краіны прагучала крыху як жарт, тым больш, калі ўзяць пад увагу тое, што лаўкосты апэруюць з аэрапортаў Эўропы, дзе стандарты не ніжэйшыя чым у Менску. У якасьці прыкладу варта прывесьці хоць бы гарады суседніх краін: Варшаву, Вільню, Коўна й Рыгу.
Мы патэлефанавалі эканамісту й сацыёлягу Міхасю Залеўскаму. Паводле яго словаў, праблемай беларускай мадэлі эканомікі зьяўляецца адсутнасьць канкурэнцыі, манаполія дзяржавы й савецкія мэтады кіраваньня. «Стандарты ва ўсім сьвеце задае спажывец», – зазначае наш суразмоўца.
Паводле яго, «спачатку трэба зірнуць на аб’ём перавозак лаўкостаў, аб’ём перавозак «Белавіі», а пазьней распавядаць пра стандарты». З адмыслоўцам размаўляе Валеры Саўко.
размова ў далучаным гукавым фале