Logo Polskiego Radia
Print

Рыхтуюцца зьмены ў выглядзе польскіх сымбаляў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.03.2017 13:45
Цяпер колеры сьцяга - гэта на самой справе не белы і чырвоны, а сьветла-шэры і бардовы.
Photo:kuchenkainternetowa/flickr.com/Commercial use allowed

Сотая гадавіна незалежнасьці польскай дзяржавы, якая будзе адзначацца ў будучым годзе, – гэта добрая нагода, каб правесьці рэвалюцыю ў польскіх нацыянальных сымбалях. Выданьне «Rzeczpospolita» піша, што чыноўнікі намераныя паправіць колер сьцяга і выгляд арла на гербе. Міністэрства культуры і Камісія геральдыкі заяўляюць таксама пра істотныя зьмены ў выглядзе кароны арла.

Мінкультуры адзначае, што працы толькі пачаліся, пакуль няма канкрэтных праектаў паправак. Зьмены павінны выправіць самыя сур’ёзныя памылкі як у законе пра нацыянальныя сымбалі, так і ў саміх сымбалях. А памылак нямала. Напрыклад, колеры сьцяга, акрэсьленыя паводле міжнароднай сыстэмы палітры колераў, гэта на самой справе не белы і чырвоны, а сьветла-шэры і бардовы. Так сталася, паколькі колеры падбіраліся да ваўнянага палатна. Гэтае ж адценьне на іншай тканіне дае крыху іншы колер. Таму спэцыялісты намераныя нанава падабраць афіцыйны колер сьцягу, пры дапамозе сучаснай тэхнікі.

Зьмены закрануць таксама арла на гербе. Адмыслоўцы прапануюць зьняць зацяненьне, якое пярэчыць правілам геральдыкі. Герб будзе таксама нарысаваны нанава пры дапамозе вэктарнай графікі, што павінна ўзмацніць яго контуры. Пакуль ня вырашана пытаньне, ці дадаць да кароны крыж. Гэта адказвала б традыцыям польскай геральдыкі, але прыдало б справе моцны палітычны падтэкст, – адзначае адзін з чыноўнікаў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт