У палове польскіх школ няма добрых аптэчак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        09.03.2017 14:22
                    
                                 
                
                
                    Калі ўрад прыме новы закон пра школьную мэдыцыну, то ў школы вернуць мэдычныя кабінэты.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Мэдсёстры ня рвуцца працаваць у польскіх школах. Нярэдка здараецца, што адна мэдсястра абслугоўвае некалькі адукацыйных устаноў. Тым часам Міністэрства аховы здароўя працуе над законапраектам пра школьную мэдыцыну – паведамляе «Gazeta Polska Codziennie».
Школьныя мэдсёстры, гэтак званыя гігіеністкі, чакаюць зьменаў у законах з таго часу, калі прэм’ер-міністра Бэата Шыдла заявіла, што ў школах зноў паявяцца мэдычныя кабінэты.
Пакуль што мэдсёстры не сьпяшаюцца ісьці працаваць у школы. Прычын нямала – адзначае віцэ-старшыня Польскай асацыяцыі мэдсясьцёр школьнай мэдыцыны Малгажата Пеяк. Па-першае, агулам у краіне не хапае мэдсясьцёр. Па-другое, каб працаваць у школе, трэба мець два гады працоўнага стажу. І, па-трэцяе, прайсьці адмысловы курс, за які трэба заплаціць з уласнай кішэні.
Калі ўрад прыме новы закон пра школьную мэдыцыну, то муніцыпальныя органы, якія адказваюць за школьніцтва, павінны будуць наладзіць у школах мэдычныя кабінэты і прыняць на працу мэдсясьцёр.
Цяпер жа ня ўсе школьнікі могуць разьлічваць на дапамогу, калі здарыцца нейкі выпадак. Кантроль паказаў, што амаль у палове школ няма нават адпаведна падрыхтаванай аптэчкі першай неабходнасьці.