Мэдычная марыхуана ня можа прабіць сабе шлях у Сэйме
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.02.2017 15:55
Супраць легалізацыі наркатычнага рэчыва ў мэдычных мэтах выступае міністэрства аховы здароўя.
pixabay.com/Public Domain CC0
Камісія па пытаньнях пэтыцый у польскім Сэйме ня будзе разглядаць законапраект партыі «Саюз левых дэмакратычных сіл» (SLD) на тэму лячэбнай марыхуаны – піша «Gazeta Wyborcza».
SLD унесла праект у парлямэнт між іншым таму, што прэс-сакратар гэтай партыі Томаш Каліта захварэў на рак мозгу, і ён менавіта змагаўся за легалізацыю марыхуаны ў мэдычных мэтах. Каліта памёр у студзені. Цяпер яго калегі стараюцца закончыць справу, якую ён пачаў. Аднак супраць легалізацыі выступае міністэрства аховы здароўя. Віцэ-міністар Кшыштаф Ланда заклікаў, каб пэтыцыю адхіліць, паколькі гаворка ідзе пра наркатычнае рэчыва, а дзеля абязбольваньня ў выпадку невылечных захворваньняў можна карыстацца іншымі лекамі.
Ланда нагадаў, што Сэйм ужо працуе над падобным законапраектам, які год таму быў унесены іншай партыяй – Кукіз’15. Але пасьля ўнясеньня дапаўненьняў аўтарства партыі «Права і справядлівасьць» праектам ужо незадаволеныя нават ягоныя аўтары. Яны хацелі, каб марыхуану можна было вырошчваць у адмысловых цэнтрах у Польшчы. ПіС аднак пужае, што ў такім выпадку марыхуану могуць прадаваць ня толькі ў мэдычных мэтах.
Gazeta Wyborcza/нг