Вандроўкі сэрца Фрыдэрыка Шапэна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        17.02.2017 17:50
                    
                                 
                
                
                    Кампазытар перад сьмерцю прасіў прывезьці ягонае сэрца з Франыі ў Варшаву.
                
                
                    
                        
Помнік Фрыдэрыку Шапэнуpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Неўзабаве будуць 207 угодкі з дня нараджэньня Фрыдэрыка Шапэна. З гэтай нагоды «PolskaTheTimes» нагадвае пакручастыя лёсы сэрца кампазытара, якое, паводле яго апошняй волі, было прывезена з Франыі ў Варшаву.
Шапэн памёр 17 кастрычніка 1849 году. Доктар Жан Крувэе (Jean Cruveilhier) выняў сэрца, паклаў у слоік і заліў каньяком. У сталіцу сэрца патаемна прывезла старэйшая сястра кампазытара Людвіка Енджэевіч (Ludwika Jędrzejewicz) у студзені 1850 году. Слоік з каштоўным органам нейкі час знаходзіўся ў кватэры Енджэевічаў у Варшаве. Потым яго аднесьлі ў прыхадзкі касьцёл Сьвятога крыжа. Пробашч неахвотна прыняў «падарунак», тым больш, што Фрыдэрык Шапэн ня быў вельмі рэлігійным чалавекам.
Сэрца Шапэна было годна пахавана толькі ў 1879 годзе, калі малодшая сястра Ізабэля Барціньска аб’явіла грамадзкі збор сродкаў на магілу ў касьцёле, якую прыкрыла дошка з надпісам «Фрыдэрыку Шапэну – Суайчыньнікі».
Падчас Другой сусьветнай вайны сэрца трапіла ў рукі фашыстаў, якія аддалі яго каталіцкім сьвятарам і распаўсюджвалі інфармацыю аб гэтым, як доказ нямецкай гуманнасьці. Затым сэрца Шапэна захоўвала ў сябе дома піяністка й старшыня Каталіцкага таварыства жанчын Марыя Фіндэнсэй.
17 кастрычніка 1945 году сэрца зноў было перададзена народу і вярнулася ў касьцёл Сьвятога крыжа ў Варшаве.
У 2014 годзе кардынал К.Ныч дазволіў правесьці абсьледаваньне сэрца кампазытара. Аказалася, што праз 150 гадоў орган знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Ненатуральна вялікае і белае сэрца, з бачнымі сьлядамі пасьля сухотаў. Чарговы агляд заплянаваны на 2064 год.
яс